Catholicae fidei: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
Апублікаванне брэвэ стала станоўчым адказам нядаўна абранага ([[14 сакавіка]] [[1800]] г.) рымскага [[Вялікі пантыфік|пантыфіка]] на просьбу імператара [[Павел I (імператар расійскі)|Паўла І]] аднавіць Таварыства Ісуса, каб спыніць паток бязбожнасці, [[Асветніцтва|асветніцкіх ідэй]] і [[Якабінцы|якабінства]], што прарываюцца ў межы расійскай дзяржавы.
 
Брэве было фармальна адрасавана “Улюбёнаму сыну [[Францішак Караў|Францішку Караў]], Прэсвітару і Настаяцелю Кангрэгацыі Таварыства Ісуса ў Расійскай Імперыі”. У дакуменце папа падкрэсліў важнасць спраў, якія здзейснілі былыя езуіты дзеля каталіцкай веры, і неабходнасць забяспечыць іх далейшае існаванне на карысць каталікам Расійскай імперыі. Аддаўшы належнае рэкамендацыі і просьбе імператара, Пій VII заявіў, што ідзе ёй насустрач, г.зн. дазваляе аб’яднацца ўсім езуітам, якія пражываюць у Расіі, а таксама тым, хто туды прыедзе. Галавой Таварыства Ісуса ў Расіі папа прызначыў Францішка Караў. Акрамя таго, папа надзяліў Таварыства ўсімі паўнамоцтвамі, каб засноўваць калегіумы, даваць юнацтву асвету, рэлігійнае і навуковае выхаванне, а таксама з дазволу мясцовых ардынарыяў выкладаць таемствы.
 
Брэвэ ўяўляла сабой кананічнае зацвярджэнне Таварыства Ісуса ў Расіі, а не нейкага новага ордэна. З таго часу Генеральны вікарый стаў Генеральным вікарыем ордэна – але толькі ў Расійскай імперыі. На той час у межах дзяржавы налічвалася 244 езуіта (107 святароў, 81 схаластык і 56 братоў). Амаль усе члены ордэна знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі. Толькі 10 езуітаў працавалі ў Пецярбургу, а ашчэ 2 – у Італіі.
 
Дакумент быў сустрэты ў Еўропе неадназначна. Іспанскія [[Род Бурбонаў|Бурбоны]] былі раз’юшаныя гэтым рашэннем папы. Аднак падобны просьбы ўжо паступалі ў бок Свяцейшага прастола. [[Герцаг Пармскі]] Фердынанд, які таксама належаў да таго ж манаршага дому, напрыклад, яшчэ ў [[1793]] г. запрашаў з Расіі да сябе ў краіну ўцалелых езуітаў.
 
Брэвэ аказала значны ўплыў на далейшае ўмацаванне пазіцый Таварыства Ісуса у Расійскай імперыі і спрыялі росквіту езуіцкай супольнасці і езуіцкіх школ на тэрыторыі Беларусі. Наступнае дзесяцігоддзя адзначана цэлай хваляй прашэнняў, накіраваных у Полацк былымі членамі ордэна з краін Еўропы і ЗША, якія жадалі далучыцца да Таварыства Ісуса ў Расіі. З іншага боку, назіраўся ўздым місіянерскага энтузіязму ў саміх беларускіх езуітаў. Гэтыя працэсы спрыялі падрыхтоўцы канчатковага аднаўлення Ордэна езуітаў па ўсім свеце.
 
== Літаратура ==