Курапаты: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Дадаў радок пра сувязь з катынскімі расстрэламі. Ёсць прапанова зрабіць больш лаканічным раздзел "Будаўніцтва бізнес-цэнтра ў ахоўнай зоне мемарыялу" - за-надта ён расцягнуты і падрабязны.
Радок 62:
Выяўлена, што пахаваныя паходзілі з розных мясцін Беларусі. Значная частка пахаваных была з [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], далучанай да БССР у [[1939]] годзе. У некаторых даследаваных магілах былі выяўлены рэшткі адзення і абутку савецкай вытворчасці, у іншых — заходняй<ref name="Kalbarczyk">Sławomir Kalbarczyk. [http://pamiec.pl/download/49/28942/KalbarczykBiuletyn10112007-2.pdf Przedmioty odnalezione w Bykowni i Kuropatach świadczą o polskości ofiar], Biuletyn IPN Nr 10-11 (81-82), październik-listopad 2007, ISSN 1641-9561, ss. 47-54 {{ref-pl}}</ref>, таксама быў знойдзены абутак вытворчасці краін Прыбалтыкі. У адной з магіл значная колькасць абутку была самаробнай<ref name="pazniak" />.
 
Разам з тым пацверджана, што, апроч беларусаў, сярод забітых у Курапатах былі таксама польскія грамадзяне<ref>[http://www.arche.by/by/page/ideas/1884 Пуцін, Лукашэнка, Катынь і Курапаты] // [[ARCHE]], 5 красавіка 2010 г.</ref>. Падчас аднаго з даследаванняў у Курапатах быў знойдзены мужчынскі грэбень, з аднаго боку якога [[польская мова|на польскай мове]] было напісана «Цяжкія хвіліны вязня. Мінск 25 04.1940. Думка пра вас даводзіць мяне да [[шаленства]]» ({{lang-pl|Ciężkie chwile więźnia. Mińsk 25 04.1940. Myśl o was doprowadza mnie do szaleństwa}}), а з іншага — «26 IV Расплакаўся — цяжкі дзень» ({{lang-pl|26 IV Rozpłakałem się – ciężki dzień}})<ref name="Kalbarczyk" />. У 2015г польскі навуковец Войцэх Мацерскі (Wojciech Materski), які займаўся даследаваннем тэмы [[Катынскі расстрэл|Катынскіх расстрэлаў]] выказаў меркаванне, што каля 2900 польскіх афіцэраў могуць быць захаваны менавіта тут<ref>https://inosmi.ru/russia/20150915/230277797.html</ref><ref>http://wyborcza.pl/alehistoria/1,121681,18801142,dlaczego-stalin-kazal-ich-zamordowac-rozmowa-z-badaczem.html</ref>.
 
=== Расследаванні ===