Інстытут беларускай культуры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
др →‎Заснаванне: вікіфікацыя
Радок 3:
 
== Заснаванне ==
У чэрвені 1921 пры НКА ствараецца Акадэмічны цэнтр. Адной з задач, пастаўленых перад ім, было кіраўніцтва ўстановамі, якія маюць за мэту навуковую работу, запрашэнне ў Беларусь і падрыхтоўка ўласных навуковых сіл<ref>Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей  — НАРБ). Ф. 42. Воп. 1. Спр. 535. Арк. 4; Петрыкаў, П.  Ц.  Інстытут беларускай культуры  — 70 гадоў / П.  Ц.  Петрыкаў // Весці АН Беларусі. Серыя гуманітарных навук.  — 1992.  — №  5  — 6.  — С. 54.</ref>.
 
На працягу 1921  г. у структуры Акадэмічнага цэнтра НКА БССР існавала 17 устаноў. Пад адзінаццатым нумарам у справаздачы пазначаны Інстытут беларускай культуры<ref>Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей  — НАРБ). Ф. 42. Воп. 1. Спр. 519. Арк. 40; Петрыкаў, П.  Ц.  Інстытут беларускай культуры  — 70 гадоў... гадоў… — С. 54.</ref>. Дакумент з назвай «Звесткі аб дзейнасці ўстаноў НКА на 01.09.21 г.» інфармуе пра наяўнасць навуковых устаноў: «1. Інстытут беларускай культуры (арганізуецца)...». У іншым варыянце ў першым пункце адсутнічае слова «арганізуецца»<ref>НАРБ. Ф. 42. Воп. 1. Спр. 100. Арк. 4 адв.</ref>. За 1921 ІБК «зрабіў падрыхтоўчую работу да арганізацыі ўсіх беларускіх навуковых устаноў у адзін навукова-даследчы Інстытут беларускай культуры, які павінен адкрыць сваю дзейнасць у гэтым, 1922  г.»<ref>НАРБ). Ф. 42. Воп. 1. Спр. 519. Арк. 40; Петрыкаў, П.  Ц.  Інстытут беларускай культуры  — 70 гадоў... гадоў… — С. 55.</ref>
 
Інстытут беларускай культуры (далей  — ІБК)... пачаў сваё існаванне на пачатку 1922  г. замяніўшы сабой Навукова-тэрміналагічную камісію<ref>Белорусская Советская Социалистическая Республика: [История, география, экономика, культура / Предисл. И.  А.  Адамовича].  — Мн.: Изд. СНК БССР, 1927.  — VII, 528 с.  — С. 422.</ref>. У.  М.  Ігнатоўскі адзначаў, што у канцы 1921 ІБК пачаў фактычнае існаванне, фармальна ІБК замацоўваецца ў пачатку 1922<ref>Ігнатоўскі У. Старонка з гісторыі культурнага будаўніцтва ў БССР // Бальшавік Беларусі.  — 1928.  — №  12.  — С. 11  — 12.</ref>. Вучоны сакратар М.  М.  Гуткоўскі ў кастрычніку 1921 адносіў да навуковых устаноў, адначасова з НТК, Інстытут беларускай і яўрэйскай культуры<ref>Академический центр Наркомпроса ССРБ // Вестник Наркомпроса ССРБ.  — 1921.  — №  2.  — С. 19.</ref>. Паводле звестак, ІБК мусіў мець у сваім складзе 7 секцый. Аднак ствараюцца толькі дзве: этнолага-лінгвістычная (з слоўнікавай, тэрміналагічнай і літаратурна-даследчай камісіяй) і прыродазнаўчая (з геолага-глебазнаўчай камісіяй). У.  М.  Ігнатоўскі пісаў: «Інбелкульт у пачатку 1922  г. упітвае ў сябе Тэрміналагічную камісію, каторая перастае існаваць самастойна»<ref>Ігнатоўскі У. Старонка з гісторыі культурнага будаўніцтва ў БССР... БССР… — С. 11.</ref>.
 
Першы статут ІБК пакуль не выяўлены, з-за кепскай захаванасці матэрыялаў 1920-х гадоў. Аднак некаторыя паведамленні таго часу даюць магчымасць скампанаваць інфармацыю, якая ўтрымлівае асноўныя палажэнні статута<ref>Вестник Наркомпроса БССР.  — 1921.  — №  2.  — С. 33—34; С. Н. [Нкрашэвіч С. М.] Іінстытут беларускай культуры // Вестник Наркомпроса БССР.  — 1921.  — №  3—4.  — С. 13</ref>. У распрацоўцы першага статута ІБК удзельнічалі [[Уладзімір Іванавіч Пічэта|У. І. Пічэта]], [[Яўхім Фёдаравіч Карскі|Я. Ф. Карскі]], [[Зміцер Жылуновіч|З. Х. Жылуновіч]] (Цішка Гартны), [[Язэп Дыла|Я. Л. Дыла]].
 
Старшыні: [[Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч|С. М. Некрашэвіч]] (1922—1924), [[Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі|У. М. Ігнатоўскі]] (1924—1926, з 1927 прэзідэнт).
Радок 23:
Інстытут разгарнуў значную работу ў галіне [[Геалогія|геалогіі]], глебазнаўства, геабатанікі, [[Геаграфія|геаграфіі]], геафізікі, [[Хімія|хіміі]], вывучэння прыродных рэсурсаў Беларусі. Прыродазнаўчая секцыя даследавала прыроду рэспублікі. Яе экспедыцыі адкрылі паклады фасфарытаў, керамічнай і вогнетрывалай [[Гліна|гліны]], [[Буры вугаль|бурага вугалю]], кварцавага пяску, наблізіліся да адкрыцця нафты.
 
У 1924 секцыя правяла 1-ю Усебеларускую глебазнаўчую канферэнцыю, на якой быў вызначаны план наступных даследаванняў глеб Беларусі. Даследаваліся геаграфія і генезіс глеб, іх урадлівасць. Да 1931 г. былі абследаваны глебы ўсёй рэспублікі і складзена яе зводная глебавая карта. Даследавалася флора і фаўна. У 1923—1928 гг. ІБК арганізаваў шматлікія геабатанічныя экспедыцыі (удзельнічалі В. П. Аўрамчык, Н. А. Збітнеўскі, В. А. Міхайлоўская, В. С. Палянская і іншыя). У выніку з'явілісяз’явіліся работы з апісаннем расліннасці па раёнах рэспублікі. Пад рэдакцыяй Н. П. Кузняцова была складзена геабатанічная карта, Палянская апублікавала спіс 150 найбольш важных відаў раслін і карту іх распаўсюджання ў Беларусі. [[Анатоль Уладзіміравіч Фядзюшын|А. У. Фядзюшын]] (кіраваў секцыяй заалогіі) даследаваў фаўну рэспублікі. Матэрыялы флоры, фаўны і геалогіі Беларусі былі прадстаўлены ў музеі прыроды (меў заалагічны, батанічны і глебавы аддзелы).
 
З 1927 г. кафедра геаграфіі вывучала эканамічнае раянаванне рэспублікі і рыхтавала поўнае геаграфічнае апісанне Беларусі. Метэаралагічнае бюро (у складзе прыродазнаўчай секцыі) мела сетку метэастанцый і вяло вывучэнне [[клімат]]у Беларусі. У 1927 годзе пад кіраўніцтвам А. І. Кайгародава была завершана работа над «Кліматычным атласам Беларусі», які падрыхтавала кафедра метэаралогіі Беларускай сельска-гаспадарчай акадэміі. Медыцынская секцыя вывучала спецыфічныя хваробы Беларусі, санітарны стан вёскі і лекавыя крыніцы рэспублікі. Сельска-гаспадарчая секцыя вывучала сельска-гаспадарчую гаспадарку і распрацоўвала шляхі яе рацыяналізацыі і ўдасканалення. Цэнтральнае бюро краязнаўства пры прэзідыуме ІБК кіравала шырока разгорнутай краязнаўчай работай.
 
Да канца 1929 года ў Беларусі было 8 акруговых, 100 раённых, 96 мясцовых, 97 школьных і краязнаўчых таварыстваў ВНУ з 10 500 членаў. Краязнаўцы сабралі вялізарны матэрыял, выдалі каля 20 папулярных прац. З 1925 выходзіў часопіс «[[Наш край (1925)|Наш край]]», які адыграў важную ролю ў вывучэнні роднага краю. ІБК правёў Першую Усебеларускую краязнаўчую канферэнцыю, Першы з'ездз’езд даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі, Акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі (1926). Падтрымліваў сувязі з АН СССР, АН УССР, замежнымі даследчымі навуковымі ўстановамі. 13 кастрычніка 1928 пастановай ЦВК і СНК БССР рэарганізаваны ў [[АН БССР]].
 
== Выданні Інбелкульта ==