Юзаф Цытовіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
'''Юзаф Цытовіч''' ({{lang-pl|Józef Cytowicz}}, {{lang-la|Cytowicz Josephus}}) ([[6 кастрычніка]] [[1771]], недалёка ад [[Мсціслаў|Мсціслава]] — [[17 чэрвеня]] [[1846]], [[Цярнопаль]]) — выкладчык [[Полацкая езуіцкая акадэмія|Полацкай езуіцкай акадэміі]], [[Езуіты|езуіт]].
 
14 жнўня 1792 г. прыняты ў Таварыства Ісуса, пасля чаго праходзіў выпрабаванні ў Полацкім навіцыяце. Выкладаў граматыку, сінтаксіс ў Магілёве (1793-1794), Віцебску (1794-1795) і Оршы (1795-1796). Вывучаў філасофію (1796-1798), архітэктуру (1798-1799) і тэалогію (1799-1803) ў [[Полацкі езуіцкі калегіум|Полацкім езуіцкім калегіуме]]. У 1803—1810 гг. выкладаў матэматыку і нямецкую мову ў [[Пецярбург]]у. 15 жніўня 1809 г. даў манаскія абяцанні.
 
Прафесар хіміі і натуральнай гісторыі (1813—1817)<ref>Блинова, Т.Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т.Б. Блинова. – Гродно : ГрГУ, 2002. – С. 163-165.</ref>, прафесар вышэйшай матэматыкі, астраноміі і архітэктуры (1817—1820) Полацкай езуіцкай акадэміі <ref name=":0">[http://www.sjweb.info/arsi/documents/Russia_all_pre1829.pdf Catalogs SJ 1774-1829. Russiae.]</ref>. У 1815—1818 гг. - дэкан філософскага факультэта, а потым у 1818—1820 гг. — факультета філасофіі і моў. З 1810 па 1820 гг. - прэфект музея<ref name=":0" />. Галоўны рэдактар першага беларускага часопіса [[Полацкі штомесячнік|«Полацкі штомесячнік»]]<ref>Блинова, Т.Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т.Б. Блинова. – Гродно : ГрГУ, 2002. – С. 176.</ref>.
 
Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі ([[1820]]) з'ехаў у Італію, дзе на працягу года выкладаў тэалогію<ref>[http://www.sjweb.info/arsi/documents/Galicianae_1821-1832-lowquality.pdf Catalogus Sociorum et Oficiorum Provinciae Galicianae Societatis Jesu Ineunte Anno 1812. - p. 23.] </ref>. У 1822 г. перабраўся ў [[Аўстрыйская імперыя|Аўстрыйскую дзяржаву]]. Апошнія гады жыцця выкладаў матэматыку і фізіку ў [[Цярнопаль|Цярнопалі]] (1842—1846)<ref>[http://www.sjweb.info/arsi/documents/AusGal_all_roothaan.pdf Catalogs SJ 1829-1853. Austriaciae-Galicianae.]</ref>.
 
{{зноскі}}