Краязнаўчы музей: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
спасылкі
Радок 3:
Спецыфіка краязнаўчых музеяў – іх комплексны характар, у іх калекцыях прадстаўлены крыніцы ўсіх відаў па розным галінам ведаў, дзейнасць краязнаўчых музеяў звязана з комплексам навуковых дысцыплін (прыродазнаўчых, гуманітарных і інш.). Гэта найбольш масавая група музеяў у музейнай сетцы Беларусі.
 
Правобразам краязнаўчых музеяў былі музеі мясцовага краю, якія паўставалі ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] на працягу ХІХ – пачатку ХХ стст. (Магілёўскі музей статыстычнага камітэта, 1867; музей Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, 1909; Мінскі гарадскі музей, 1912). Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі ў [[БССР]] развіццё краязнаўчых музеяў адбывалася ў шчыльнай сувязі з краязнаўчым рухам 1920-х гг. ([[Слуцкі краязнаўчы музей]], 1923; [[Бабруйскі краязнаўчы музей]], 1924; [[Полацкі краязнаўчы музей]], 1926). На заходнебеларускіх землях – у кантэксце агульнапольскага руху рэгіяналізма ([[Пінскі рэгіянальны музей]], 1926; [[Слонімскі рэгіянальны музей]], 1929; [[Ваўкавыскі рэгіянальны музей]], 1937). У сувязі са сваёй роллю ў культурным жыцці края, краязнаўчыя музеі адны з першых саспыталі ідэалагічны ціск таталітарнага рэжыму, што прывяло да іх заняпаду ў 1930-я гг. Падчас нямецкай акупацыі будынкі і калекцыі былі знішчаны.
 
Аднаўленню сеткі краязнаўчых музеяў БССР у пасляваенны час паспрыяў шэраг заканадаўчых актаў ЦК КП(б)Б і [[Савет Міністраў БССР|СМ БССР]] (''“Аб паляпшэнні работы музеяў і разгортванні краязнаўства”'', 1947; ''“Палажэнне аб раённым краязнаўчым музеі”'', 1954 і інш.). Лібералізацыя грамадскага жыцця ў СССР у сяр. 1950-х – сяр. 1960-х гг. дазволіла актывізаваць дзейнасць краязнаўчых музеяў.
 
Адной з новых форм развіцця краязнаўства стала стварэнне [[Грамадскія музеі|грамадскіх музеяў]]. Націск у камплектаванні калекцый і планаванні [[Экспазіцыя|экспазіцый]] рабіўся на матэрыялы, якія дэманстравалі поспехі [[Сацыялістычнае будаўніцтва|сацыялістычнага будаўніцтва]]. У пачатку 1990-х гг. пачаўся якасна новы этап у развіцці краязнаўчых музеяў Беларусі, абумоўлены грамадскім рухам па нацыянальна-культурным адраджэнні.
 
== Літаратура ==