Нацыянальная бібліятэка Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: першае рэдагаванне Візуальны рэдактар
на лепшае → на найлепшае (лепшы - гэта форма вышэйшай, а не найвышэйшай ступені); найбуйны → найбуйнейшы (бессуфіксальныя формы найвышэйшай ступені часцей ужываюцца ў паэзіі)
Радок 47:
19 мая [[1992]] г., пасля набыцця Рэспублікай Беларусь дзяржаўнай незалежнасці і суверэнітэту, Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна была пераназвана ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Да таго часу яна ўжо мела вострую неабходнасць у будаўніцтве новага комплексу, з прычыны таго, што стары комплекс будынкаў быў не ў стане задаволіць запатрабаванні грамадства ў галіне бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання. Але на працягу 1990-х гадоў бібліятэка была вымушана весці працу на фоне абмежаваных магчымасцей старых будынкаў для захоўвання фондаў, абслугоўвання чытачоў, службовых памяшканняў.
 
7 сакавіка [[2002]] г. [[прэзідэнт Беларусі]] [[А. Р. Лукашэнка]] падпісаў загад «Аб будаўніцтве будынка дзяржаўнай установы „Нацыянальная бібліятэка Беларусі“». 1 лістапада 2002 г. адбылася закладка падмурка новага будынка бібліятэкі, паводле праекта творчага калектыву [[М. К. Вінаградаў|М. К. Вінаградава]] і [[В. У. Крамарэнка|В. У. Крамарэнкі]], які яшчэ ў [[1989]] г. перамог на міжнародным конкурс на лепшаенайлепшае архітэктурнае рашэнне. [[Новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі]], «Беларускі дыямент», чыё архітэктурнае рашэнне сваёй формай нагадвае агранены [[дыямент]], які сімвалізуе каштоўнасць ведаў, прыгажосць і разнастайнасць свету, адкрыўся для карыстальнікаў 16 чэрвеня 2006 г.
 
Нацыянальная бібліятэка з'яўляецца найбуйнымнайбуйнейшым рэспубліканскім інфармацыйным цэнтрам. Яе карыстачам даступны звыш за 9,5 млн. кніг, перыядычных друкаваных выданняў і іншых інфармацыйных рэсурсаў. У ёй засяроджаны 15,2% усяго бібліятэчнага фонду Беларусі. На аднаго чытача Нацыянальнай бібліятэкі даводзяцца ў сярэднім 105 асобнікаў бібліятэчнага фонду<ref>{{артыкул|аўтар= |загаловак=Все идём в библиотеку |спасылка=http://www.aif.by/questions/item/41027-v-biblioteky.html |выданне=Аргументы и факты в Белоруссии |тып= газета|месца=Мн. |выдавецтва= |год=20 кастрычнніка 2015 |нумар= 43|старонкі= 15 |выпуск= 407|archiveurl=http://www.peeep.us/4eb30f71 |archivedate=31 мая 2016}}</ref>.
 
Па выніках 2017 года калектыў бібліятэкі ўзнагароджаны прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” за працу па факсімільным аднаўленні і папулярызацыі кніжнай спадчыны [[Францыск Скарына|Францыска Скарыны]].