Віленскі музей старажытнасцей: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Цар
Радок 82:
 
== Лёс музея і яго збораў пасля падаўлення паўстання 1863-64 гг. ==
[[Файл:Tsar Alexander II visits Vilnius Public Library.jpg|міні|234x234пкс|Візіт імператара Алксандра ІІ у Віленскую публічную бібліятэку, дзе знаходзілася частка музейнага збору.]]
 
Пасля падаўлення паўстання 1863 г. віленскі генерал-губернатар [[Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў-Віленскі|М.М. Мураўёў]] стварыў спецыяльную камісію, мэтай якой быў роспуск археалагічнай камісіі і рэвізія музея. Гэта камісія складалася з расійскага чыноўніцтва на чале з папячыцелем Віленскай навучальнай акругі І.П. Каралавым. У выніку доўгіх дыскусій Віленскі музей старажытнасцей быў абвешчаны ідэалагічна шкоднай установай, цэнтрам польскага сепаратызму. Я. Тышкевіч неаднаразова спрабаваў апратэставаць гэтае рашэнне: «Не маю на мэце і не клапачуся аб тым, каб прадстаўленыя прадметы адлюстроўвалі толькі светлыя моманты з гісторыі і дзеянняў маіх продкаў, ці аб тым, каб постаці іх былі прывабнымі. Я жадаў толькі, каб яны былі падобнымі і служылі дакладным адбіткам мінулага на непахісных пачатках гісторыі... Магу сведчыць адкрыта, у Віленскам музеі ўласнапольскіх прадметаў амаль што няма. Усё, што ёсць, мясцовае, літоўска-рускае».