Віленскі музей старажытнасцей: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Годзік
Няма тлумачэння праўкі
Радок 82:
 
== Лёс музея і яго збораў пасля падаўлення паўстання 1863-64 гг. ==
 
[[Файл:Tsar Alexander II visits Vilnius Public Library.jpg|міні|234x234пкс|Візіт імператара Алксандра ІІ у Віленскую публічную бібліятэку (1867 г.), дзе знаходзілася частка музейнага збору.]]
Пасля падаўлення паўстання 1863 г. віленскі генерал-губернатар [[Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў-Віленскі|М.М. Мураўёў]] стварыў спецыяльную камісію, мэтай якой быў роспуск археалагічнай камісіі і рэвізія музея. Гэта камісія складалася з расійскага чыноўніцтва на чале з папячыцелем Віленскай навучальнай акругі І.П. Каралавым. У выніку доўгіх дыскусій Віленскі музей старажытнасцей быў абвешчаны ідэалагічна шкоднай установай, цэнтрам польскага сепаратызму. Я. Тышкевіч неаднаразова спрабаваў апратэставаць гэтае рашэнне: «Не маю на мэце і не клапачуся аб тым, каб прадстаўленыя прадметы адлюстроўвалі толькі светлыя моманты з гісторыі і дзеянняў маіх продкаў, ці аб тым, каб постаці іх былі прывабнымі. Я жадаў толькі, каб яны былі падобнымі і служылі дакладным адбіткам мінулага на непахісных пачатках гісторыі... Магу сведчыць адкрыта, у Віленскам музеі ўласнапольскіх прадметаў амаль што няма. Усё, што ёсць, мясцовае, літоўска-рускае».
 
Радок 95:
У 1915 г. падчас наступлення нямецкіх войск Віленскі музей старажытнасцей быў эвакуіраваны мясцовымі губернскімі ўладамі ў Маскву. А пасля падпісання ў сакавіку 1921 г. [[Рыжскі мірны дагавор (1921)|Рыжскай мірнай дамовы]], згодна з яе ІХ артыкулам аб абмене культурнымі каштоўнасцямі паміж [[Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка|Расіяй]] і [[Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Украінай]], з аднаго боку, і [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчай]] – з другога, калекцыі музея, за выключэннем археалагічных, былі вернуты ў Вільню. Пасля закрыцця Віленскай археалагічнай камісіі, грамадская патрэба ў навуковым вывучэнні беларускіх зямель праявілася ў з'яўленні шэрага праектаў арганізацыі новых навуковых устаноў. Аднак царскі ўрад насцярожана ставіўся да праяўленняў грамадскай ініцыятывы ў нацыянальных рэгіёнах і неахвотна ішоў на афіцыйнае стварэнне навуковых устаноў, статуты якіх павінны былі зацвярджацца ў міністэрстве ўнутраных спраў.
 
== Лёс збораў музея пасля Першай сусветнай вайны ==
 
У 1918–1919 гг. адзін з лідэраў літоўскага нацыянальнага вызвалення доктар Йонас Басанавічус (1851–1927) на падставе калекцый Музея Старажытнасцей пры Віленскай публічнай бібліятэцэ і Літоўскага навуковага таварыства прыняўся за стварэнне Гісторыка-этнаграфічнага музея, аднак у сувязі з знаходжаннем Вільні у складзе ІІ Рэчы Паспалітац гэта праца была перарвана. У 1920–1939 гг. Зборы музея захоўваліся ў віленскам [[Вільнюскі ўніверсітэт|Універсітэце Стэфана Баторыя]], дзе пасля былі заснаваны Этнаграфічны, Археалагічны і Прыродазнаўчанавуковуковы.
 
Пасля таго, як тэрыторыя Літвы ў 1940 г. апынулася у складзе Савецкага Саюза, зборы дзейнічаючых у Вільне музеяў былі нацыяналізаваны і перададзены Акадэміі навук Літоўскай ССР. 16 мая 1941 г. пры Інстытуце этналогіі Акадэміі навук [[Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Літоўскай ССР]] стаў дзейнічаць Этнаграфічны музей, пачатак якому паклалі зборы Археалагічнага і Этнаграфічнага музеяў віленскага універсітэта Стэфана Баторыя. Аднак толькі пасля Другой сусветнай вайны была пачата актыўная музейная праца. Намаганнямі вядомага музеязнаўцы, гісторыка культуры Вінцаса Жыленаса (1907–1982) у 1952 г. на аснове збораў Віленскага музею старажытнасцей і Літоўскага навуковага таварыства быў заснаваны Гісторыка-этнаграфічны музей. З 1965 г. музей стаў размяшчацца на тэрыторыі віленскіх замкаў. 5 лістапада 1968 г. у Новым арсенале была адчынена экспазіцыя па гісторыі Літвы – Віленскага музея старажытнасцей Я. Тышкевіча.
 
Пасля аднаўлення ў 1990 г. незалежнасці Літвы Гітсорыка-этнаграфічны музей, як буйнейшы захавальнік і папулярызатар асноўных збораў, адлюстроўваючых гісторыю дзяржаўнасці і развіцце культуры Літвы ў 1992 г. атрымаў назву Нацыянальнага музея Літвы.
== Сучасны лёс экспанатаў ==