Антон Луцкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25:
Паходзіў са збяднелага [[Шляхта|шляхецкага]] роду [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] [[Навіна (герб)|герба Навіна]]{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Бацька — [[Ян Баляслаў Луцкевіч|Ян Баляслаў (Іван Якімавіч) Луцкевіч]] — вайсковец [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], удзельнік [[Крымская вайна|Крымскай вайны]] ў чыне капітана, за баявыя заслугі ў абароне [[Севастопаль|Севастопаля]] быў узнагароджаны крыжамі Святога Георгія і Святой Ганны і двума медалямі. На вайне быў паранены, з войска дэмабілізаваўся. Сваёй маёмасці Ян Баляслаў не меў{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Вядома, што ў 1860-х гадах быў арандатарам маёнтка пана Вайніловіча ў Тарасевічах Бабруйскага павета Мінскай губерні. Верагодна, у гэты час ён пазнаёміўся з [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам]], з якім у далейшым меў прыяцельскія стасункі, Дунін-Марцінкевіч у [[1868]] годзе прысвяціў Луцкевічу верш [[Беларуская мова|па-беларуску]]{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Першай жонкай Яна Баляслава была Казіміра Асяцімская, у іх нарадзіліся дзве дачкі: Станіслава (1877—1953) і Марыя Алёйзія (1876—1914). Пані Казіміра памерла ў 1878 ці 1879 годзе{{Sfn|Сідарэвіч А.|2014|}}.
 
Увесну [[1880]] года Ян Баляслаў павянчаўся другі раз{{Sfn|Сідарэвіч А.|2014|}}, з Зоф’яй Лычкоўскай, дачкой уладальніка невялікага фальварка [[Фальварак Ракуцёўшчына|Ракуцёўшчына]], каля мястэчка [[Краснае (Маладзечанскі раён)|Краснага]]. Зоф’я да фальварка дачынення ўжо не мела, але ў спадчыну ёй застаўся невялікі драўляны дом на Садовай вуліцы ў [[Мінск]]у{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. У Яна Баляслава і Зоф’і было пяць дзяцей: [[Іван Іванавіч Луцкевіч|Ян Герман]] (Іван; 1881—1919), Вікторыя (памерла ў маленстве; ?—?), Антон (1884—1942), Эмілія (1886—1974), Стэфан (Сцяпан; 1889—1947). Стэфан быў названы ў гонар дзядзькі — Стэфана Луцкевіча, удзельніка [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі (1863—1864)|паўстання 1863—1864 гадоў]], які загінуў у 1863 годзе{{Sfn|Сідарэвіч А.|2014|}}.
 
Сям’я была [[Каталіцтва|каталіцкай]], у хаце гаварылі [[Польская мова|па-польску]]{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Выхаваныя ў польскай культуры, сёстры Станіслава і Эмілія, пісалі пазней свае лісты Антону выключна па-польску{{Sfn|Сідарэвіч А.|2014|}}. [[Іван Іванавіч Луцкевіч|Іван Луцкевіч]] наступным чынам згадвае светапогляд сям’і: «''...сям’я жыла ўспамінамі аб напалеонаўскім паходзе і паўстаннях 1831 і 1863 гадоў, жыла ідэаламі дэмакратызму з часоў французскае рэвалюцыі і паўстанчаскімі настроямі, у ёй панаваў заўсёды шчыра дэмакратычны дух, — і гэтым духам былі прасякнуты дзеці, што шукалі ў школе дружбы не панічоў, a сыноў мужыцкіх''»{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}.
Радок 32:
[[Файл:Anton Luckievič, Jurjeŭ.png|міні|злева|Антон Луцкевіч у часе вучобы ў [[Тартускі ўніверсітэт|Юр’еўскім універсітэце]]. 1910-я гады.]]
[[Файл:Браты Луцкевічы і Аляксандр Уласаў.jpg|міні|Браты Луцкевічы і [[Аляксандр Мікітавіч Уласаў|Аляксандр Уласаў]].]]
Антон Луцкевіч нарадзіўся ў [[Шаўляй|Шаўлях]], дзе ягоны бацька працаваў на [[Лібава-Роменская чыгунка|Лібава-Роменскай чыгунцы]]. У [[1887]] годзе Луцкевічы пераязджаюць у [[Ліепая|Лібаву]], з прычыны пераводу туды бацькі. У [[1895]] годзе сям’я пераязджае ў Мінск, праз паўгода пасля пераезду памірае бацька Ян Баляслаў памірае{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}.
 
Антон Луцкевіч паступае ў [[Мінская мужчынская гімназія|Мінскую губернскую гімназію]]. Луцкевіч адзначаў, што яшчэ ў Мінскай гімназіі ён і яго брат Іван усвядоміліся і нацыянальна, і сацыяльна, і пачалі гуртаваць вакол сябе большболей-меншменей свядомых беларусаў{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}. Пазнаёміўшыся з беларускім паэтам, мастаком і перакладчыкам [[Карусь Каганец|Карусём Каганцом]], браты Луцкевічы арганізавалі гімназічны гурток, у занятках якога значнае месца займала беларуская тэматыка. Браты мелі цесныя стасункі з [[Генрых Хрыстафоравіч Татур|Генрыхам Францішкам Татурам]], беларускім гісторыкам, краязнаўцам і калекцыянерам{{Sfn|Сідарэвіч А.|2014|}}. Таксама ў братоў Луцкевічаў збіраўся і інтэрнацыянальны гурток, у якім яны займаліся сацыяльнымі пытаннямі{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}. Браты заклалі беларускую бібліятэчку з кніжкамі па беларускай гісторыі і этнаграфіі{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}.
 
У [[1902]] годзе Антон Луцкевіч заканчвае Мінскую губернскую гімназію. У гэтым жа годзе ён з братам Іванам едзе на вучобу ў [[Санкт-Пецярбург]], дзе слухае поўны курс фізіка-матэматычнага факультэта [[Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт|Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта]]{{Sfn|Сідарэвіч А.|2014|}}. У 1902 годзе браты Луцкевічы і [[Вацлаў Леанардавіч Іваноўскі|Вацлаў Іваноўскі]] арганізавалі Беларускі кружок народнай асветы. Мэтай гуртка было стварэнне беларускай школьнай адукацыі і выдавецтва беларускіх кніг{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}. У [[1903]] годзе браты Луцкевічы разам з Вацлавам Іваноўскім засноўваюць палітычную арганізацыю [[Беларуская сацыялістычная грамада (1902)|Беларуская рэвалюцыйная грамада]] на базе ўжо існуючай [[Беларуская рэвалюцыйная партыя|Беларускай рэвалюцыйнай партыі]]. Мэтай арганізацыі з’яўлялася змаганне супраць самадзяржаўнай улады, за дэмакратычны лад: зямлю для сялян, фабрыкі і заводы для рабочых. Арганізацыя патрабуе свабоды для беларусаў: школы на беларускай мове і роўных правоў у краі{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=13}}.
Радок 40:
=== Пераезд у Вільню ===
[[Файл:Vilienskija bielaruskija nastaŭnickija kursy.jpg|300пкс|міні|[[Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1915)|Віленскія беларускія настаўніцкія курсы]], [[1916]] год. Сядзяць [[Іван Іванавіч Луцкевіч|Іван Луцкевіч]], [[Баляслаў Пачопка]] (кіраўнік курсаў), Антон Луцкевіч.]]
У [[1904]] годзе Антон Луцкевіч арыштоўваецца ў Мінску за распаўсюджванне партыйнай літаратуры, выпушчаны з пазбаўленнем права пакідаць горад{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=402}}. На II з’ездзе Беларускай сацыялістычнай грамады ў [[1905]] годзе абіраецца сябрам яе ЦК{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=402}}. У лютым [[1906]] года сумесна з братам Іванам пераходзяць на нелегальнае становішча, пераязджаюць у [[Вільнюс|Вільню]]. Пераезд адбываецца з той прычыны, што распачалося следства ў справе замаху на мінскага губернатара [[Павел Рыгоравіч Курлоў|Паўла Курлова]]. Замах здзейснілі [[Іван Пятровіч Пуліхаў|Іван Пуліхаў]] і сёстры Ізмайловіч, якія былі частымі гасцямі на мінскай кватэры Луцкевічаў, таму апошнія аўтаматычна падпадалі пад падазрэнне{{Sfn|Антон Луцкевіч. Да гісторыі беларускага руху: выбраныя творы|2003|с=90}}. Ёсць звесткі, што з віленскімі кантактамі Луцкевічам дапамог Вацлаў Іваноўскі, іх супрацоўнік па пецярбургскай студэнцкай дзейнасці{{Sfn|Антон Луцкевіч. Да гісторыі беларускага руху: выбраныя творы|2003|с=11}}. На нелегальным становішчы ў Вільні браты жылі да [[1908]] года{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}.
 
У верасні [[1906]] года пры непасрэдным удзеле Антона Луцкевіча, і з ініцыятывы яго брата Івана выходзіць першая легальная беларускамоўная газета «[[Наша доля]]», Антон стала ўваходзіць у склад рэдакцыі. Першы артыкул апублікаваў у 1906 годзе ў № 1 газеты «Наша доля»{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=403}}. Неўзабаве «Наша доля» падпадае пад забарону, ствараецца газета «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]», Антон Луцкевіч у складзе яе рэдакцыі. Супрацоўнічаў з выдавецтвам «Нашай нівы», з 1913 года з [[Беларускае выдавецкае таварыства|Беларускім выдавецкім таварыствам]].
 
Разам з братам быў сярод заснавальнікаў у [[1910]] годзе ў Вільні [[Масонства|масонскай]] ложы «Еднасць» ({{lang-pl|Jendość}}). Ложа была створаная паводле ініцыятывы расійскіх масонаў, сябраў [[Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя|партыі кадэтаў]]{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}. У «Еднасці» былі прадстаўлены ўсе асноўныя народы беларуска-літоўскага краю. Луцкевічы прытрымліваліся [[Краёўцы|краёвай ідэалогіі]]{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}. Антон Луцкевіч актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці масонскіх ложаў у Вільні. Ён уваходзіў у склад лож «Літва» і «Беларусь». У рамках іх дзейнасці Антон Луцкевіч актыўна займаўся выдавецкай дзейнасцю: ён з’яўляўся фактычным кіраўніком рускамоўнай «Вечерней газеты» і аўтарам бальшыні артыкулаў, самастойна распачаў выданне польскамоўнай газеты «[[Кур’ер краёвы]]» ({{lang-pl|Kurjer Krajowy}}), заклікаў усіх «грамадзян Краю» да працы на ягоную карысць і карысць народа{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}.
 
3 [[1911]] года саўладальнік Віленскай бібліятэкі-чытальні «Веда»<ref>{{cite web|url = https://nn.by/?c=ar&i=94534|title = Дом, у якім прыдумалі краіну|author = Сяргей Паўлоўскі|authorlink = Сяргей Іванавіч Дубавец|coauthors = |date = 28 траўня 2000|publisher = nn.by|language = |archiveurl = https://web.archive.org/web/20171106075320/https://nn.by/?c=ar&i=94534|archivedate = 6 лістапада 2017|accessdate = 6 лістапада 2017}}</ref> Барыса Даніловіча, з [[1914]] года яе ўладальнік{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=402}}.