Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне, вікіфікацыя
Vladlen59 (размовы | уклад)
Радок 57:
Важнае месца ў даследаваннях Р. Гарэцкага займае стварэнне тэктанічных карт. Ён актыўна ўдзельнічаў у складанні Міжнароднай тэктанічнай карты [[Еўропа|Еўропы]], Тэктанічнай карты [[Еўразія|Еўразіі]] і манаграфій да іх. За ўдзел у стварэнні Тэктанічнай карты Еўразіі Р. Г. Гарэцкі разам з шэрагам вучоных удастоены ў 1969 Дзяржаўнай прэміі СССР.
 
У 1971 пачаўся этап у навуковай дзейнасці Р. Гарэцкага, звязаны з [[Беларусь|Беларуссю]]. У снежні ён вярнуўся ў Мінск і стварыў у [[Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі|Інстытуце геахіміі і геафізікі АН БССР]] аддзел агульнай і рэгіянальнай тэктонікі. У хуткім часе Р. Г. Гарэцкі зрабіўся прызнаным лідарам тэктанічнай школы Беларусі і [[Прыбалтыка|Прыбалтыкі]]. У кола яго навуковых інтарэсаў уваходзяць праблемы тэктонікі старажытных платформ, рэгіянальнай геалогіі, карысных выкапняў Беларусі. У 1972 Радзім Гаўрылавіч быў абраны членам-карэспандэнтам АН БССР. У 1976 калектыў спецыялістаў пад яго кіраўніцтвам стварыў Тэктанічную карту Беларусі і сумежных тэрыторый маштабу 1:500 000 і манаграфію «Тэктоніка Беларусі». У 1978 Р. Г. Гарэцкі разам з групай вучоных і геолагаў-практыкаў быў адзначаны за гэта Дзяржаўнай прэміяй БССР. У 1977 абраны правадзейным членам АН БССР і прызначаны дырэктарам Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР.
 
Важнае месца ў дзейнасці Р. Гарэцкага мелі сумесныя працы з замежнымі геолагамі.
 
Р. Г. Гарэцкі адкрыў Базайскае месцараджэнне ў Заходнім Казахстане<ref name="БС"/>.
 
== Узнагароды==
* Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1982), медалі.
* Дзяржаўная прэмія СССР 1969 г. за тэктанічную карту Еўразіі і манаграфію “Тэктоніка Еўразіі” (М., 1966, у суаўт.).
* Дзяржаўная прэмія БССР 1978 г. за распрацоўку тэктанічнай карты Беларусі і манаграфію “Тэктоніка Беларусі” (Мн., 1976, у суаў.).
* Прэмія Расійскай АН 1986 г. імя акадэміка Н.С. Шацкага.
* Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В.А.Капцюга 2004 г. за цыкл сумесных прац “Верхнепратэразойскія і палеазойскія комплексы Беларусі і Сібіры: геалогія, нафтагазаноснасць, праблемы асваення рэсурсаў вуглевадародаў” (у суаўт.).
 
 
=== Бібліяграфія ===