Чэк: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|right|Аплочаны чэк, ЗША '''Чэк''' (ад анг. cheque, check) - від [[Каштоўная папера|кашто...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:16, 21 ліпеня 2009

Чэк (ад анг. cheque, check) - від каштоўнае паперы, грашовы дакумэнт строга усталяванае формы, які зьмяшчае нічым не абумоўлены прыказ чэкадаўцы - уладальніка рахунка (конта) - аб выплаце пэўнай асобе або прад'яўніку пададзенае на ім сумы грошай. Адклік чэку да заканчэньня тэрміну для яго прад'яўленьня недапушчальнае.

Аплочаны чэк, ЗША

Рэквізыты

Чэк павінен зьмяшчаць:

  1. найменьне "чэк", уключонае ў тэкст дакумэнту,
  2. прыказ плацельшчыку выплаціць пэўную грашовую суму
  3. найменьне плацельшчыка і нумар рахунку, зь якогя павінен быць ажыцьцяўлены плоцеж
  4. валюта плоцежу
  5. дата і мейсца складаньня чэку
  6. подпіс чэкадаўцы

Аплота чэку

Плацельшчыкам па чэку звычайна зьяўляецца банк, аднак у некаторых выпадках банк не абавязаны плаціць па чэку (напр., калі на чэку стаіць неразборлівы подпіс або калі чэк выпісаны на незабясьпечаны банкаўскі рахунак (конт)).

Чэк звычайна валідны цягам пэўнага тэрміну (напр. 10 дзён).

Клясыфікацыя

Чэк можа быць:

  • імянны - выпісаным на пэўную, пазначаную ў тэксьце чэку асобу
  • на прад'яўніка - выпісаны на фактычнага трымальніка чэку
  • ордэрны - выпісаны на нейкую асобу, але які можа быць перададзены.