Іліяда: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 23:
Зноў з раніцы грэкі б’юцца з траянцамі. Паранены Агамемнан і Дыямед. Ахіл накіроўвае [[Патрокл]]а, каб той выведаў, што адбываецца. Патрокл атрымоўвае ад [[Нестар]]а жартаўлівую параду перапрануцца ў [[даспех]]і Ахіла. Між тым, Гера вымушае Зеўса заснуць. [[Пасейдон]] карыстаецца гэтым, каб стаць на баку грэкаў і выгнаць траянцаў, што ўжо б’юцца на ўваходзе ў лагер. Зеўс прачынаецца і, раз’юшаны, дазваляе Апалону падтрымаць траянцаў. Траянцы прарываюцца да грэчаскіх караблёў.
Патрокл пытае ў Ахіла яго даспехі, каб уступіць у бітву. Ахіл пагаджаецца, але патрабуе, каб Патрокл спыніўся, калі мінуе пагроза караблям. Патрокл паспявае ў час, калі ўжо палаюць першыя караблі. Траянцы адступаюць. Патрокл забівае [[Сарпедон Старэйшы|Сарпідона]] і гоніць траянцаў да самых гарадскіх муроў. Яго спыняе Апалон, а потым забівае Гектар. Гектар здымае з яго даспехі Ахіла, але вакол цела пачынаецца бойка. Ахіл чуе пра смерць Патрокла і пагражае забіць Гектара. Яго маці Фетыда сумуе, бо ў выпадку забойства Ахіл сам павінен памерці маладым. Афіна ахінае яго ззяннем, ён падыходзіць да сцяны лагера і крычыць. Спужаныя траянцы адступаюць ад цела Патрокла, і грэкі пераносяць яго ў лагер. Аднак Гектар адмаўляецца вяртацца ў горад і зноў спыняе траянскае войска на раўніне.
 
З наступленнем цемры ахейцы аплакваюць Патрокла. Па запыту Фетыды, [[Гефест]] стварае для Ахіла новы камплект даспехаў. Зранку Агамемнан выконвае абяцанне, дасылае Брысеіду і дары. Ахіл засмучаны. Ён апранае новыя даспехі, бярэ цяжкую [[дзіда|дзіду]] і едзе на калясніцы на бітву. Б’юцца не толькі людзі, але і багі. Ахіл гоніць траянцаў, забівае іх і кідае ў [[рака|рак]]у. Бог ракі Скамандр спрабуе забіць Ахіла, аднак Гефест спыняе раку вогненным валам. Значная частка траянцаў выратоўваецца, бо Апалон ашукаў Ахіла і «вывеў аж во дзе у поле ад сцен». Ахіл вяртаецца да Троі, калі траянцы хаваюцца за мурамі. Толькі Гектар чакае яго каля брамы. Прыам і яго жонка ўгаворваюць сына адхіліцца ад бою. Гектар не пагаджаецца. Калі да яго пад’язджае Ахіл, траянец не вытрымлівае і спрабуе збегчы. Афіна спыняе Гектара. Ён гіне ад рукі Ахіла, а перад смерцю нагадвае, што той таксама павінен загінуць на вайне. Ахіл здзекваецца з цела забітага ворага і цягне яго за сваёй калясніцай.
 
Прывід Патрокла пытае Ахіла арганізаваць [[Пахаванне|пахавальныя]] [[абрад]]ы і паклапаціцца пра тое, каб іх косці пасля смерці ляжалі разам. Падчас абрадавых гульняў Ахіл раздае грэкам падарункі. Зеўс незадаволены здзекваннем з цела Гектара, вырашае вярнуць яго ў Трою. Уначы з дапамогай [[Гермес]]а Прыам пракрадваецца ў лагер грэкаў і моліць Ахіла перадаць яму цела сына. Ахіл у смутку плача і дае згоду. Паэма скончваецца пахаваннем Гектара і смуткам траянцаў.
 
== Пераклады ==