Алесь Амельяновіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
афармленне
Радок 36:
| каментар =
 
| дата нараджэння = 30.09.1928
| месца нараджэння =
| месца нараджэння = в. [[Гулі (Мядзельскі раён)|Гулі]] [[Пастаўскі павет|Пастаўскага павета]], [[Віленскае ваяводства]], [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польская Рэспубліка]]
| дата смерці = 09.09.2002
| месца смерці = [[Вілейка]]
| пахаваны = [[Вілейка]]
| дынастыя =
| бацька =
Радок 72:
| сайт =
}}
{{цёзкі2|Амельяновіч}}
 
'''Алесь Амельяновіч''' ([[30 верасня]] [[1928]]  — [[9 верасня]] [[2002]])  — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, сябра [[Паставы|пастаўскай]] групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі [[Саюз беларускіх патрыётаў]] (СБП).<ref>http://slounik.org/154728.html Біяграфія Алеся Амельяновіча</ref>
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся [[30 верасня]] [[1928]]  г. у сялянскай сям’і ў в. [[Гулі (Мядзельскі раён)|Гулі]] [[Пастаўскі павет|Пастаўскага павета]] ([[Віленскае ваяводства (1926—1939)|Віленскае ваяводства]], [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польская Рэспубліка]]). Бацька ў [[1940]]  г. браў удзел у стварэнні калгасу, а падчас нямецкай акупацыі падаў петыцыю, каб забраць зямлю назад. За гэта ў [[1944]]  г. пасля вяртання саветаў бацька Алеся быў арыштаваны, пасля чаго загінуў у [[1948]]  г. у лагеры ў [[Кемераўская вобласць|Кемераўскай вобласці]]. Пачатковую адукацыю Алесь Амельяновіч атрымаў у польскай школе ў в. Слабада. Пра гэта ён успамінаў так: «Сярод вяскоўцаў вельмі цанілася адукацыя. Як не цяжка было, але кожная сям’я імкнулася калі не ўсім, то аднаму-двум дзецям даць больш-менш прыстойную па тых мерках адукацыю. Але ўсё ішло ў ход, каб нас апалячыць. Усё ў нашай Слабадзкой школе выкладалася па-польску. Нам забаранялася ў школьных сценах размаўляць па-свойму». Пасля акупацыі Чырвонай Арміяй у [[1940]] г пайшоў у той жа вёсцы ўжо ў савецкую школу: «Не скажу, што школа ў той час была сапраўды нацыянальная. Хоць былі настаўнікі, шчырыя беларусы, якія выкладалі прадметы па-беларуску». Да пачатка вайны скончыў 5 класаў, а пасля прыходу немцаў яшчэ два года вучыўся ў Кабыльніцкай школе.
 
У верасні [[1943]]  г. паступіў у настаўніцкую семінарыю ў [[Паставы|Паставах]], дзе быў залічаны ў [[Саюз беларускай моладзі]]. Алесь Амельяновіч успамінаў: «Саюз Беларускай Моладзі стаўся для нас толькі свойскім, патрыятычным аб’яднаннем, дзе нас вучылі любіць Беларусь, родную зямлю. У нас толькі-толькі закладаліся асновы нацыянальнай самасвядомасці, самапавагі. Ужо з гэтай прычыны мы проста не былі прыдатныя, каб стаць носьбітамі якога б там ні было нацыянальнага эгаізму, тым болей такой яго скрайняй формы, як фашызм».
 
Пасля адыходу немцаў у Паставах [[1 верасня]] [[1944]]  г. адчыняецца педагагічная навучальня, а паколькі Алесь Амельяновіч ужо навучаўся ў семінарыі, то яго туды залічылі на другі курс. Аднак на гэты раз прыход саветаў толькі пагоршыў нацыянальную сітуацыю, таму ў навучальні была створана падпольная моладзевая суполка [[Саюз беларускіх патрыётаў|«За Беларусь»]]. У [[1946]]  г. Алесь Амельяновіч далучаецца да арганізацыі, а пазней яна уліваецца да [[Саюз беларускіх патрыётаў|Саюза беларускіх патрыётаў]]. Пра гэта сам Алесь Амельяновіч пісаў так: «8 сакавіка на кватэры нашай аднакурсніцы [[Ніна Асіненка|Ніны Асіненкі]], куды мяне запрасіў [[Мікола Асіненка]], я даведаўся, што ў педнавучальні створаная нелегальная моладзевая арганізацыя. Мэты яе - — бараніць родную мову, культуру, нацыянальныя традыцыі, самабытнасць». Аднак прысягу прыняць не паспеў, на сходах арганізацыі прысутнічаў толькі два разы, а па сканчэнню педнавучальні паехаў працаваць настаўнікам у школу ў в. [[Сваткі]] [[Мядзельскі раён|Мядзельскага раёну]] паводле накіравання і больш з арганізацыяй не кантактаваў. Далей планаваў паступіць у ВНУ на завочнае аддзяленне.
 
У лютым [[1947]] года савецкая ўлада пачала арышты сябраў СБП: у давер да сябраў пастаўскай групы ўвайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, які выдаваў сябе за ўдзельніка антысавецкай арганізацыі і падштурхоўваў да тэрарызму, а сама канспірацыя арганізацыі была слабай. Алесь Амельяновіч быў арыштаваны на працоўным месцы савецкімі карнымі органамі [[26 лютага]] [[1947]] году, засуджаны Мінскім ваенным трыбуналам паводле арт. 63-I, 76 КК БССР на 10 гадоў лагероў з пазбаўленнем праў на пяць год. Пасля перасылачных турмаў трапіў на капальні золата Бадайбінскага раёну [[Іркуцкая вобласць|Іркуцкай вобласці]]. Алесь Амельяновіч успамінаў: «Здабытчыкі золата карысталіся ў ГУЛАГу крыху большай увагай, чымся іншыя зняволеныя. Нам нават паёк стараліся даваць лепшай каларыйнасці. Падтрымлівалі нашу працаздольнасць. Але праца на прыіску была не толькі цяжкай, але і небяспечнай. Пасля выбуху ў забоі патрывожаная парода магла неспадзявана абрынуцца пад сілай свайго цяжару». З [[1949]]  г. пераведзены ў «Берлаг» [[Магаданская вобласць|Магаданскай вобласці]], дзе працаваў на рудніку імя Матросава.
 
Выйшаў на волю [[10 чэрвеня]] [[1954]]  г., але яшчэ 3 года мусіў адбываць высылку. Скончыў Магаданскі горны тэхнікум, філія якога дзейнічала ў пасёлку Усьць-Амчак. Неаднаразова беспаспяхова звяртаўся да ўладаў каб дазволілі вярнуцца на радзіму. Нейкі час працаваў электраслесарам на прыіску імя Цімашэнкі і Гастэлы. У [[1957]]  г. атрымаў дазвол на выезд у Беларусь, разам з жонкай Фаінай Філіпавай пераехаў у [[Вілейка|Вілейку]]. Да выхаду на пенсію ў [[1994]]  г. працаваў на Вілейскім рэмонтным заводзе.
 
Рэабілітаваны У 1990-х г. Браў актыўны ўдзел у напісанні артыкулу ўспамінаў у кнізе «Гарт. Успаміны пра Саюз Беларускіх Патрыётаў».
 
Памёр [[9 верасня]] [[2002]]  г. у [[Вілейка|Вілейцы]]. Пахаваны на вілейскіх могілках.
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
* [http://pdf.kamunikat.org/17689-1.pdf VERITAS No 1. Бюлетэнь БГА “Ветэраны«Ветэраны Адраджэньня”Адраджэньня»]
 
== Літаратура ==
* ANH, F-3
* VERITAS No 1. Бюлетэнь БГА “Ветэраны«Ветэраны Адраджэньня”Адраджэньня»
* Гарт. Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997. С. 20, 245-273245—273, 340.
* Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік,  — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.
 
== Гл. таксама ==
* [[Саюз беларускіх патрыётаў]]
 
{{DEFAULTSORT:Амельяновіч Алесь}}
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай]]
[[Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх патрыётаў]]