Антон Луцкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
выпраўленне спасылак
Радок 12:
| жонка =Зоф’я з [[Род Абрамовічаў|Абрамовічаў]]
}}
'''Анто́н Іва́навіч Луцке́віч''' ([[29 студзеня]] [[1884]], [[Шаўляй|Шаўлі]], [[Ковенская губерня]] — [[23 сакавіка]] [[1942]], перасыльны пункт [[Аткарск]]а, [[Саратаўская вобласць]]) — беларускі палітычны і [[грамадскі дзеяч]], [[Публіцыстыка|публіцыст]], [[літаратурны крытык]], [[Гісторыя|гісторык]], [[Мовазнаўства|мовазнаўца]], [[Выдавецкая справа|выдавец]]. Адзін з заснавальнікаў [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамады]], сябра рэдакцый газет [[Наша доля]] і [[Наша ніва (1906)|Наша ніва]], адзін з выдаўцоў газеты [[Гоман (газета, 1916)|Гоман]]. Старшыня [[Віленская беларуская рада|Віленскай беларускай рады]], сябра [[Рада БНР|Рады БНР]].
 
Ініцыятар абвяшчэння і аўтар праекта [[Трэцяя Устаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматы]], паводле якой [[Беларуская Народная Рэспубліка]] абвешчаная незалежнай дзяржавай. З кастрычніка [[1918]] года старшыня [[Народны Сакратарыят Беларусі|Народнага сакратарыята БНР]], з лістапада старшыня [[Рада Народных Міністраў БНР|Рады Народных Міністраў]] (прэм’ер-міністр) і міністр замежных спраў. У снежні [[1919]] — лютым [[1920]] года старшыня Рады Міністраў [[Найвышэйшая рада БНР|Найвышэйшай Рады БНР]].
Радок 24:
Паходзіў са збяднелага [[Шляхта|шляхецкага]] роду [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] [[Навіна (герб)|герба Навіна]]{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Бацька — [[Ян Баляслаў Луцкевіч|Ян Баляслаў (Іван Якімавіч) Луцкевіч]] — вайсковец [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], удзельнік [[Крымская вайна|Крымскай вайны]] ў чыне капітана, за баявыя заслугі ў абароне [[Севастопаль|Севастопаля]] быў узнагароджаны крыжамі Святога Георгія і Святой Ганны і двума медалямі. На вайне быў паранены, з войска дэмабілізаваўся. Сваёй маёмасці Ян Баляслаў не меў{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Вядома, што ў 1860-х гадах быў арандатарам маёнтка пана Вайніловіча ў Тарасевічах Бабруйскага павета Мінскай губерні. Верагодна, у гэты час ён пазнаёміўся з [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам]], з якім у далейшым меў прыяцельскія стасункі, Дунін-Марцінкевіч у [[1868]] годзе прысвяціў Луцкевічу верш [[Беларуская мова|па-беларуску]]{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Першай жонкай Яна Баляслава была Казіміра Асяцімская, у іх нарадзіліся дзве дачкі: Станіслава (1877—1953) і Марыя Алёйзія (1876—1914). Пані Казіміра памерла ў 1878 ці 1879 годзе{{Sfn|Сідарэвіч А.|2014|}}.
 
Увесну [[1880]] года Ян Баляслаў павянчаўся другі раз{{Sfn|Сідарэвіч А.|2014|}}, з Зоф’яй Лычкоўскай, дачкой уладальніка невялікага фальварка [[Фальварак Ракуцёўшчына|Ракуцёўшчына]], каля мястэчка [[Краснае (Маладзечанскі раён)|Краснага]]. Зоф’я да фальварка дачынення ўжо не мела, але ў спадчыну ёй застаўся невялікі драўляны дом на Садовай вуліцы ў [[Мінск]]у{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. У Яна Баляслава і Зоф’і было пяць дзяцей: [[Іван Іванавіч Луцкевіч|Ян Герман]] (Іван; 1881—1919), Вікторыя (памерла ў маленстве; ?—?), Антон (1884—1942), Эмілія (1886—1974), Стэфан (Сцяпан; 1889—1947). Стэфан быў названы ў гонар дзядзькі — Стэфана Луцкевіча, удзельніка [[Паўстанне ў1863—1864 Польшчы, Літве і Беларусі (1863—1864)гадоў|паўстання 1863—1864 гадоў]], які загінуў у 1863 годзе{{Sfn|Сідарэвіч А.|2014|}}.
 
Сям’я была [[Каталіцтва|каталіцкай]], у хаце гаварылі [[Польская мова|па-польску]]{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Выхаваныя ў польскай культуры, сёстры Станіслава і Эмілія, пісалі пазней свае лісты Антону выключна па-польску{{Sfn|Сідарэвіч А.|2014|}}. [[Іван Іванавіч Луцкевіч|Іван Луцкевіч]] наступным чынам згадвае светапогляд сям’і: «''...сям’я жыла ўспамінамі аб напалеонаўскім паходзе і паўстаннях 1831 і 1863 гадоў, жыла ідэаламі дэмакратызму з часоў французскае рэвалюцыі і паўстанчаскімі настроямі, у ёй панаваў заўсёды шчыра дэмакратычны дух, — і гэтым духам былі прасякнуты дзеці, што шукалі ў школе дружбы не панічоў, a сыноў мужыцкіх''»{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}.
Радок 50:
[[Файл:Udzielniki Biełaruskaj kanferencyi 1918 hodu.jpg|міні|300пкс|Удзельнікі [[Беларуская канферэнцыя (1918)|Беларускай канферэнцыі]] ў Вільні. 25—27 студзеня 1918 года. Антон Луцкевіч сядзіць у першым шэрагу пяты справа.]]
[[Файл:Prezydyjum biełaruskaj kanferencyi 1918 hodu.jpg|300пкс|міні|Прэзідыум беларускай канферэнцыі ў Вільні. Антон Луцкевіч сядзіць пяты злева.]]
Пасля заняцця Вільні ў [[1915]] годзе нямецкімі войскамі ўзначаліў [[Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]] (БТДПВ). Адзін з выдаўцоў газеты «[[Гоман (1916)|Гоман]]»{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=402}}. Паколькі нямецкія ўлады забаранялі палітычную дзейнасць, БТДПВ стала прыкрыццём нелегальнага [[Беларускі народны камітэт|Беларускага народнага камітэта]], кіраўніком якога таксама стаў Антон Луцкевіч{{Sfn|Сідарэвіч А.|2010|с=18}}. Разам з братам Іванам і [[Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч|Алаізай Пашкевіч (Цёткай)]] браў удзел у стварэнні ў Вільні [[Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група|Беларускай сацыял–дэмакратычнай работніцкай групы]] (БСДРГ), або проста Беларускай работніцкай групы, у якую ўваходзілі працаўнікі віленскіх прадпрыемстваў. БСДРГ, як вынікае з матэрыялаў, была аўтаномнай адзінкай [[Беларуская сацыялістычная грамада (1902)|БСГ]]{{Sfn|Сідарэвіч А.|2010|с=18}}. Узначаліў [[Беларускі народны камітэт]] (БНК){{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=402}}. Адзін з выкладчыкаў [[Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1915)|Віленскіх беларускіх настаўніцкіх курсаў]], якія дзейнічалі ў снежні 1915 — верасні 1916 гадоў.
 
Адзін з ініцыятараў [[Канфедэрацыя Вялікага Княства Літоўскага|Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага]]{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=402}}. У 1916 годзе БНК ухваліў яго канцэпцыю Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мора. Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя|Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года]] выказваўся за ўключэнне ў склад будучай беларуска-літоўскай дзяржавы ўсіх беларускіх зямель, за наданне дзяржаўнага статуса ўсім мясцовым мовам, школьнае навучанне на роднай мове{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=402}}.
Радок 70:
=== Дзейнасць у Заходняй Беларусі ===
[[Файл:Vypusk 2 1921.jpg|міні|300пкс|Група 2-га выпуску 1-й [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]], [[1921]] год. Антон Луцкевіч — настаўнік гімназіі, сядзіць у першым шэрагу другі справа.]]
У Вільні аднавіў выданне газеты [[Наша ніва (1920)|«Наша ніва»]] (выйшла 9 нумароў), да канца 1920 года склаў і выдаў зборнікі «Наша ніва» і «Памяці Івана Луцкевіча». У ліпені [[1920]] года зняволены бальшавікамі, выпушчаны 31 ліпеня з падпіскай пра нявыезд<ref name="stosorak">{{cite web|url = https://novychas.by/poviaz/bacjka_dziarzaunasci_antonu_lu|title = Бацька дзяржаўнасці. Антону Луцкевічу — 130|author = Анатоль Сідарэвіч|authorlink = |date = 29-01-2014|publisher = novychas.by|language = |archiveurl = https://web.archive.org/save/https://novychas.by/poviaz/bacjka_dziarzaunasci_antonu_lu|archivedate = 05-01-2019|accessdate = 05-01-2019}}</ref>{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=403}}. З [[1921]] года старшыня [[Беларускі нацыянальны камітэт (Вільня)|Беларускага нацыянальнага камітэта]] ў Вільні. Выкладаў у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. У ліпені 1921 года заснаваў Беларускую школьную раду, якая пазней злілася з [[Таварыства беларускай школы|Таварыствам беларускай школы]] (ТБШ). Яго намаганнямі пры [[Беларускае навуковае таварыства (1918)|Беларускім навуковым таварыстве]] (БНТ) арганізаваны [[Беларускі музей у Вільні|Беларускі музей імя Івана Луцкевіча]]. У [[1922]] годзе ўзначаліў у Вільні [[Беларускі цэнтральны выбарчы камітэт]], распрацаваў тактыку і структуру [[Беларускі пасольскі клуб|Беларускага пасольскага клуба]]{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=403}}. Аўтар артыкулаў у газетах [[Наша ніва (1920)|Наша ніва]], [[Наша думка]], [[Беларускія ведамасці (1921газета)|Беларускія ведамасці]], [[Беларускі звон (газета, 1921)|Беларускі звон]], [[Наша будучына (1922)|Наша будучына]], [[Новае жыццё (1923)|Новае жыццё]], [[Наш Сцяг|Наш сцяг]], [[Змаганне]]. Фактычна рэдагаваў выданні Беларускага пасольскага клуба ([[Сын беларуса (1924)|Сын беларуса]], [[Сялянская праўда]], [[Голас беларуса (1924)|Голас беларуса]], [[Беларуская доля (1925)|Беларуская доля]], [[Беларуская ніва (1925)|Беларуская ніва]], [[Іскра (1925)|Іскра]]){{Sfn|Сідарэвіч А.|2010|с=20}}. Пасля ўтварэння ў [[1925]] годзе [[Беларуская сялянска-работніцкая грамада|Беларускай сялянска-работніцкай грамады]] (БСРГ) працаваў у яе рэдакцыйным камітэце, куды быў запрошаны [[Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі|Сымонам Рак-Міхайлоўскім]], рэдагаваў выданні [[Жыццё Беларуса (1925)|Жыццё беларуса]], [[Беларуская справа (1926)|Беларуская справа]], [[Народная справа (1926)|Народная справа]], [[Наш голас (1927)|Наш голас]], [[Наша праўда (1927)|Наша праўда]]{{Sfn|Сідарэвіч А.|2010|с=20}}.
 
Арыштаваны польскімі ўладамі 12 кастрычніка [[1927]] года, абвінавачаны ў супрацоўніцтве з нямецкай і савецкай выведкай. Апраўданы судом у пачатку [[1928]] года. У 1928 годзе арыштоўваўся яшчэ раз і зноў апраўданы. У сярэдзіне [[1929]] года Антон Луцкевіч выключаны з ТБШ, дзе камуністы мелі моцныя пазіцыі. Адзін са стваральнікаў [[Цэнтральны саюз культурных і грамадскіх арганізацый|Цэнтральнага саюза культурных і гаспадарчых арганізацый]] (Цэнтрасаюза), які адмаўляў рэвалюцыйныя метады змагання з [[Беларуская санацыя|санацыйным рэжымам]] [[Юзаф Пілсудскі|Юзафа Пілсудскага]] і выступаў за парламенцкія метады барацьбы. Незадавальненне [[Камуністычная партыя Заходняй Беларусі|КПЗБ]] выклікала крытыка Антонам Луцкевічам нацыянальнай і аграрнай палітыкі, якую савецкае кіраўніцтва пачало ў 1929 годзе, асабліва артыкул «Цень Азефа» (1930), дзе ён даў рэзка адмоўную характарыстыку [[Іосіф Вісарыёнавіч Сталін|Іосіфу Сталіну]] і яго акружэнню{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=403}}. У [[1930]] годзе польскія ўлады забаранілі дзейнасць [[Беларускае выдавецкае таварыства|Беларускага выдавецкага таварыства]], якім кіраваў Антон Луцкевіч. У [[1931]] годзе звольнены з работы ў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. Антон Луцкевіч стаў аб’ектам палітычных спекуляцый і нападаў. У гэты час выявіліся супярэчнасці паміж лідарамі Цэнтрасаюза. Яго старшыня [[Фабіян Акінчыц]] крытыкаваў Антона Луцкевіча за [[Марксізм|марксісцкі]] светапогляд. 3 абвінавачваннямі ў палітычных праліках выступілі ў друку і [[Беларуская хрысціянская дэмакратыя (1917)|хрысціянскія дэмакраты]]. У другой палове 1932 года наведаў латвійскія [[Даўгаўпілс|Дзвінск]] і [[Рыга|Рыгу]], дзе ў рамках зладжанага [[Таварыства беларускіх вучыцялёў|Таварыствам беларускіх вучыцялёў]] «тыдня культуры» чытаў лекцыі на літаратурныя тэмы. У часе наведвання Латвіі таксама сустрэўся з міністрам асветы {{нп3|Аціс Кеніньш|Ацісам Кеніньшам|lv|Atis Ķeniņš}}<ref>{{cite web|url = https://nn.by/?c=ar&i=477|title = Маленькая містыфікацыя|author = Анатоль Сідарэвіч|authorlink = |date = 03-02-2006|publisher = nn.by|language = be-x-old|archiveurl = https://web.archive.org/web/20190107083946/https://nn.by/?c=ar&i=477|archivedate = 07-01-2019|accessdate = 07-01-2019}}</ref>. У [[1933]]—[[1939]] гадах беларускія газеты Луцкевіча не друкавалі. Антон Луцкевіч выступаў пераважна ў газеце «[[Przegląd Wileński (1911)|Przegląd Wileński]]» («Віленскі агляд»), часопісе [[Калоссе (1935)|«Калоссе»]], «Гадавіку» Беларускага навуковага таварыства». Адышоў ад палітычнай дзейнасці, працаваў у БНТ і Беларускім музеі, выступаў з лекцыямі і рэфератамі{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=403}}.