Чыжоўскае вадасховішча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 35:
|Катэгорыя на Вікісховішчы =
}}
'''Чыжоўскае вадасховішча''' — вадасховішча на рацэ Свіслач ў складзе [[Вілейска-Мінская водная сістэма|Вілейска-Мінскай воднай сістэмы]], ажыўляе ландшафт жылых раёнаў [[Жылы раён Чыжоўка, Мінск|Чыжоўка]] і [[Жылы раён Серабранка, Мінск|Серабранка]] ў [[Мінск]]у. Каля вадасховішча знаходзіцца праваслаўны храм у гонар іконы Божай Маці "Мінская" і будуемы побач храм у гонар Георгія Перамоганосца, [[Парк імя 900-годдзя Мінска|парк імя 900-годдзя г. Мінска]] і [[Парк імя Грэкавай Н.Р.|Парк імя Грэкавай]]. Па іншы бок ад дамбы Чыжоўскага вадасховішча размешчаны [[Мінскі заапарк]].
 
Было створана ў 1951 годзе. Вадасховішча забяспечвае тэхнічнай вадой [[ЦЭЦ-3, Мінск|ЦЭЦ-3]] і 16 прадпрыемстваў горада. Адхіленне ад праектнага рэжыму эксплуатацыі Чыжоўскага вадасховішча, а таксама нерэгламентаваны скід недастаткова ачышчаных сцёкавых вод прывялі да зніжэння вадаабмену, змены гідрахімічнага і цеплавога рэжымаў, павышэння канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў.
 
Праектам рэканструкцыі прадугледжваецца магчымасць змены прызначэння вадасховішча — з тэхнічнага на культурна-бытавое, будзе дазволена купанне і лоўля рыбы. На ачыстку вадасховішча ў [[2010]] годзе было выдаткавана 6 млрд [[Беларускі рубель | рублёў]]. Сумарны кошт ачысткі складзе да 100 млрд рублёў.<ref>[http://news.tut.by/geonews/188267.html tut.by. Когда в Чижовском водохранилище разрешат купаться?]</ref>