Ракаўскае прадмесце: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11:
 
У [[1968]]—[[1973]] гадах савецкія ўлады знеслі большую і найбольш каштоўную частку гістарычнай забудовы былога прадмесця ў сувязі з рэканструкцыяй Нямігі. Захаваліся некаторыя камяніцы, што не прымыкалі непасрэдна да вуліцы Нямігі.
 
У цяперашні час пра існаванне прадмесця сведчыць [[Ракаўская вуліца (Мінск)|Ракаўская вуліца]]. Мінскія ўлады распрацавалі дзяржаўную праграму па рэстаўрацыі старой забудовы, частка яе ўжо рэалізаваная.
 
=== Археалагічныя раскопкі ===
Радок 28 ⟶ 30:
*''Ракаўская, 26, дом Поляка.'' Шпалерная фабрыка А. С. Эпштэйна. Пачала дзейнічаць у 1898 годзе. У крызісным 1901 годзе гаспадар спыніў выплаты ўласных пазыковых абавязацельстваў, але, дзякуючы нечай падтрымцы, здолеў выйсці з цяжкага становішча. Тады на прадпрыемстве дзейнічаў газавы рухавік. У 1909 годзе Эпштэйн разам з сынам стварылі суполку і ўзвялі на Вялікай Татарскай вуліцы новы корпус для другой фабрыкі. Закупілі спецыяльнае вытворчае абсталяванне і паравую машыну. Але ў 1911 годзе на новай фабрыцы здарыўся пажар, пасля чаго яна закрылася. У 1912 годзе ў старым будынку надбудавалі другі паверх, перанеслі туды частку ўцалелага пасля пажару абсталявання. У савецкі перыяд на базе шпалерні Эпштэйна ўзнікла шпалерная фабрыка імя В. Вароўскага (1924). Старыя будынкі захаваліся (Ракаўская, 28—30). У тым жа будынку ад 1910 года знаходзілася і абутковая фабрыка «Праца» Г. I. Гольдберга, Ф. Я. Бенцмана, Л. Н. Гурвіча. У 1913 годзе на ёй быў электрарухавік магутнасцю 40 конскіх сіл. У красавіку 1905 года прайшоў [[забастоўка]].
*''Уваскрасенская.'' Талмуд-Тора (рэлігійная школа па вывучэнні законаў іудзейскай веры і асноў яўрэйскй граматы). Размяшчалася ў некалькіх двухпавярховых камяніцах, мела сад і ўласны адасоблены двор. Захаванасць будынкаў не вызначаная<ref>Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с.</ref>.
 
== Сучаснасць ==
У цяперашні час пра існаванне прадмесця сведчыць Ракаўская вуліца. Мінскія ўлады распрацавалі дзяржаўную праграму па рэстаўрацыі старой забудовы, частка яе ўжо рэалізаваная.
 
=== Вуліцы і плошчы<ref name="sac" /><ref>Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы // «Минск старый и новый»</ref> ===