Ракаўскае прадмесце: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
 
Ракаўскае прадмесце — адзін з найстарэйшых раёнаў Мінска, які пачаў засяляцца ў [[XI стагоддзе|XI ст.]] як гандлёва-рамесніцкі [[пасад]] старажытнага горада [[Полацкае княства|Полацкага княства]]. Паводле сведчанняў беларускага падарожніка і краязнаўцы [[Павел Міхайлавіч Шпілеўскі|Паўла Шпілеўскага]], яшчэ ў сярэдзіне [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] менчукі адносілі Ракаўскае прадмесце разам з [[Нізкі Рынак|Нізкім Рынкам]], [[Траецкае прадмесце|Траецкая гарой]] і [[Пятніцкае прадмесце|Пятніцкім (Татарскім) канцом]] да менскага [[Стары Горад (Мінск)|Старога Горада]].<ref>Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому края. Мн., 1992. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. С. 459</ref>
[[Файл:Miensk, Niamiha-Rakaŭskaja. Менск, Няміга-Ракаўская (D. Strukov, 1864-67).jpg|thumb|Петрапаўлаўская царква, 1864—1867 гш.]]
 
У пачатку [[XX стагоддзе|XX ст.]] Ракаўскае прадмесце ўваходзіла ў [[другая паліцэйская частка Мінска|другую паліцэйскую частку]] [[горад]]а. Праз прадмесце праходзілі [[Ракаўская вуліца (Мінск)|Ракаўская]], Нямігская (цяпер [[Вуліца Няміга|вул. Няміга]]), Нямігска-Ракаўская ([[Віцебская вуліца (Мінск)|Віцебская]]), Уваскрасенская ([[Вуліца Вызвалення (Мінск)|Вызвалення]]).<ref name="sac">Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіум», 4 чэрвеня 2008.</ref>
[[Файл:Miensk, Niamiska-Rakaŭskaja. Менск, Няміска-Ракаўская (1942).jpg|thumb|Нямігска-Ракаўская вуліца, 1942 г.]]
 
У [[1968]]—[[1973]] гадах савецкія ўлады знеслі большую і найбольш каштоўную частку гістарычнай забудовы былога прадмесця ў сувязі з рэканструкцыяй Нямігі. Захаваліся некаторыя камяніцы, што не прымыкалі непасрэдна да вуліцы Нямігі.
 
Радок 20:
 
== Старыя адрасы ==
[[Файл:Miensk, Rakaŭskaja. Менск, Ракаўская (1895).jpg|thumb|Праект дома яўрэйскіх вяселляў, 1895 г.]]
 
*''Рог Нямігі і Ракаўскай.'' Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Жоўтая). Будавалася ў 1611—1613 гадах. У 1795 годзе [[Кацярына II]] загадала перайменаваць царкву ў Кацярынінскую. У 1870-я праводзілася рэканструкцыя яе на мэце падагнаць вонкавы выгляд храма ў адпаведнасць з тагачаснымі расійскімі канонамі. Пасля рэстаўрацыі (1972—1979) будынак займалі Архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі і Архіў-музей літаратуры і мастацтва рэспублікі (Ракаўская, 4). Ад [[1992]] года храм дзейнічае як [[Сабор Святых апосталаў Пятра і Паўла (Мінск)|царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла]] [[Беларуская Праваслаўная Царква|Беларускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату]].
*''Нямігская, 9, дом Шабада.'' Прадстаўніцтва акцыянернага таварыства мальцаўскіх машынабудаўнічых заводаў у Літве-Беларусі. Будынак стаяў на левым баку сучаснай вуліцы Нямігі, прыблізна паміж пачаткам праспекта Пераможцаў і канцом вуліцы Камсамольскай.
*''Нямігская, 14, дом Давідзон.'' Тытунёвая фабрыка купчыхі Р. М. Цукерман-Давідзон. Пабудаваная ў 1883 годзе. Выпускала махорку, нюхальны тытунь. Частка вырабаў прадавалася ва ўласнай крамцы. У 1913 годзе на прадпрыемстве працавалі [[дынама-машына]] і газавы рухавік. Размяшчалася прадпрыемства ў раёне Нямігі, паміж сучаснымі праспектам Пераможцаў і вуліцай Раманаўская Слабада.
[[Файл:Miensk, Rakaŭskaja. Менск, Ракаўская (1895) (2).jpg|thumb|Праект дома яўрэйскіх вяселляў, 1895 г.]]
*''Рог Нямігскай, 26, і Новараманаўскай.'' Начлежны прытулак для бедных прыезжых [[яўрэі|яўрэяў]]. Будынак стаяў на рагу сучасных вуліц Нямігі і Рэвалюцыйнай.
*''Рог Ракаўскай і Няміга-Ракаўскай, дом Дам’е.'' Шпалерная фабрыка І. С. Шыфрановіча. Саўладальнік — Ліфшыц. Заснаваная ў 1892 годзе. У 1898 годзе з’явіўся паравы кацёл (дагэтуль вытворчасць была цалкам ручной). У 1906 годзе з’явіліся паравая машына (45 конскіх сіл) і дынама-машына. У 1912 годзе паміж кампаньёнамі пачаліся грашовыя рознагалоссі, і фабрыка спачатку трапіла ў рукі да Сыркінай, а праз год — да Гельфанда. Цяпер у гэтым будынку размешчаны хлебазавод № 1 (Ракаўская, 25).
Радок 31 ⟶ 32:
*''Уваскрасенская.'' Талмуд-Тора (рэлігійная школа па вывучэнні законаў іудзейскай веры і асноў яўрэйскй граматы). Размяшчалася ў некалькіх двухпавярховых камяніцах, мела сад і ўласны адасоблены двор. Захаванасць будынкаў не вызначаная<ref>Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с.</ref>.
 
=== Вуліцы і плошчы ===
=== Вуліцы і плошчы<ref name="sac" /><ref>Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы // «Минск старый и новый»</ref> ===
{| cellspacing="1" cellpadding="3" style="width: 700px; margin: 0 0 1em 0; border: solid darkgray; border-width: 1px 1px 1px 1px; font-size: 90%; background-color: #fff;"
|- bgcolor={{Колер|Беларусь}} align="center"
Радок 75 ⟶ 76:
|
|-style="background:#EEEEEE;" align="left"
| Не існуе || Нямігска-Ракаўская вуліца<ref name="sac" /><ref>Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы // «Минск старый и новый»</ref> ||
|}
 
== Галерэя ==
{{зноскі}}
<gallery caption="Старыя здымкі" widths=150 heights=150 class="center">
Miensk, Rakaŭskaje pradmieściе. Менск, Ракаўскае прадмесьце (1900).jpg|Царква па [[мураўёўкі|маскоўскай перабудове]] з боку прадмесця, 1900 г.
Miensk, Rakaŭskaja-Niamiha. Менск, Ракаўская-Няміга (1903).jpg|Няміга і Высокі Рынак з боку прадмесця, 1903 г.
Miensk, Niamiska-Rakaŭskaja. Менск, Няміска-Ракаўская (1901-17).jpg|Шпалерная фабрыка Кантаровіча, да 1918 г.
Miensk, Rakaŭskaja. Менск, Ракаўская (1918).jpg|Ракаўская вуліца, 1918 г.
</gallery>
 
== Зноскі ==
{{reflist|2}}
 
== Літаратура ==