Яцвягі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 57:
 
== Мова ==
{{main|Яцвяжская мова}}
Яцвяжскае насельніцтва ў свой час займала абшырную тэрыторыю, але яцвягі не мелі сваёй пісьмовасці, таму нельга даследаваць мову ўсёй былой тэрыторыі рассялення яцвягаў ад Прусіі да Пабужжа. Сучасныя спецыялісты вывучаюць мову яцвягаў па рэліктам — дадзеным, узятым з дыялектаў сучаснай [[літоўская мова|літоўскай мовы]], якія былі сфармаваны на яцвяжскім субстраце<ref>[http://padaread.com/?book=35134&pg=419 Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 411.]</ref>, а таксама па тапанімічным матэрыяле і часткова па матэрыялам антрапанімікі<ref>[http://padaread.com/?book=35134&pg=419 Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 411.]</ref>. На думку большасці лінгвістаў, пры ўсіх цяжкасцях і лакунах у даследаванні [[яцвяжская мова|яцвяжскай мовы]] гаворкі яцвягаў найбольш блізкія да гаворак балцкага племені [[прусы|прусаў]], а таму аднесены да заходняй галіны балтыйскай групы індаеўрапейскай моўнай сям'і<ref>Языки мира: Балтийские языки. — Москва, 2006. — С. 23, 26.</ref>. Паводле даследаванняў польскага лінгвіста Я.С. Атрэмбскага, мова яцвягаў — заходнебалцкая, якая таксама мела некаторыя асаблівасці, характэрныя для [[славянскія мовы|славянскіх моў]]<ref>Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1. Мн., 2007. С. 214.</ref><ref>[http://padaread.com/?book=35134&pg=419 Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 411.]</ref>.