Багуслаў Радзівіл: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 27:
 
== Біяграфічныя звесткі ==
{{Wikidata/Ancestors|compact=1}}
З сямі гадоў выхоўваўся ў [[ВКЛ]] пад апекай стрыечнага дзядзькі [[Крыштаф Радзівіл «Пярун»|Крыштафа Радзівіла Перуна]]. У [[1637]] выехаў вучыцца ў [[Нідэрланды]], але кінуў навучанне дзеля ўдзелу ў [[Нідэрландская буржуазная рэвалюцыя, 1568-1648|вайне з іспанцамі]]. Пазней вучыўся ў [[Парыж]]ы ў Акадэміі рыцарскай. Падарожнічаў па Еўропе, удзельнічаў у войнах і міжусобіцах. У [[1648]] вярнуўся ў [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую]], калі даведаўся пра [[Антыфеадальная вайна ў Рэчы Паспалітай, 1648-1651|казацкую вайну]]. Для барацьбы з казакамі наняў 2 тыс. [[пяхота|пехацінцаў]], [[рэйтары|рэйтараў]] і [[драгуны|драгунаў]]. У антыказацкіх кампаніях удзельнчаў як генерал каралеўскай гвардыі. Улетку [[1654]] спазніўся пад Шклоў да вялікага гетмана літоўскага [[Януш Крыштафавіч Радзівіл|Януша Радзівіла]] і практычна не ваяваў, у наступным годзе браў удзел у контрнаступе і кіраваў дывізіяй Януша Радзівіла пры аблозе [[Магілёў|Магілёва]], калі той быў хворы. Разам з Янушам Радзівілам з'яўляўся ініцыятарам [[Кейданская унія, 1655|Кейданскай уніі]] — пераходу ВКЛ пад пратэктарат [[Швецыя|Швецыі]]. Перайшоўшы да шведаў, узначальваў брандэнбургскую армію на тэрыторыі [[Герцагства Прусія|Прусіі]] ([[1657]]—[[1658]]), пасля вярнуўся на бок Рэчы Паспалітай і ваяваў супраць Швецыі ў [[Курляндскае герцагства|Курляндыі]].
{{Падвойная выява|злева|Bahusłaŭ Radzivił. Багуслаў Радзівіл (XIX).jpg|137|Hanna Maryja Radzivił. Ганна Марыя Радзівіл (XIX).jpg|139|Б. Радзівіл і яго жонка Ганна Марыя. Мініяцюры, [[XIX стагоддзе|XIX ст.]]}}