Лён: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
'''Лён''' (''Linum'') — [[род, біялогія|род]] кветкавых раслін сямейства лёнавых.
 
Да роду належыць каля 230 відаў. Пашыраны ў субтрапічным і ўмераным паясах Паўночнага паўшар'я. На ўсіх кантынентах культывуюць [[лён культурны]] (''[[Linum usitatissimum]]'') — старажытную прадзільную і алейную культуру. Вылучаюць 5 груп: лён буйнанасенны, [[лён-даўгунец]], лён-кудравец (кудраш), лён прамежкавы, лён сцелісты. Найбольш вядомыя дзікарослыя [[лён слабільны]] (''[[Linum catharticum]]'') і [[лён жоўты]] (''[[Linum flavum]]''), трапляюцца на сырых лугах, сярод хмызнякоў. У культуры вырошчваецца пераважна лён-даўгунец. Расце і вырошчваецца ў т.л. ў Беларусі.
 
Мае тонкае сцябло. Лісце вузкае, чаргаванае, сядзячае. Колер кветак часцей за ўсё блакітны або жоўты, радзей чырвоны. Кветкі правільныя, 5-членныя, у парасонападобных суквеццях. Плод — [[каробачка]]. Насенне багатае [[алей|алеем]].
 
Выкарыстоўваецца чалавекам у харчовай, лёгкай і іншых галінах прамысловасці.
 
Лён-даўгунец вырошчваецца ў асноўным у вільготных абласцях умеранага кліматычнага поясу. Любіць лён халаднаватае і вільготнае лета са значнай колькасцю пахмурных дзён, спрыяльныя для яго сугліністыя і супясчаныя глебы. Расце і вырошчваецца ў т.л. ў Беларусі. Найбольшая канцэнтрацыя лёну ў Віцебскай вобласці, на поўначы Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей.
 
{{зноскі}}