Джэрэмі Бэнтам: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29:
Джэрамі Бэнтам нарадзіўся ў багатай сям'і ў [[Лондан]]е. Да 3 гадоў навучыўся чытаць і размаўляць на [[лацінская мова|лацінскай мове]]. У 7 гадоў — іграць на [[Скрыпка|скрыпцы]]. У 12 гадоў быў накіраваны бацькам навучацца ў Каралеўскі каледж [[Оксфардскі ўніверсітэт|Оксфардскага ўніверсітэта]]. У [[1769]] г. атрымаў ступень [[магістр]]а [[права]].
 
Працаваў прыватным [[адвакат]]ам у [[Лондан]]е. У [[1786]] — [[1787]] гг. жыў разам з братам [[Сэмюэл Бэнтам|Сэмюэлам Бэнтамам]] у [[Крычаў|Крычаве]], дзе падрыхтаваў праект [[Паноптыкон]]а. Пасля вяртання ў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытанію]] актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю, выступаў за рэформу права і кадыфікацыю заканадаўства, вёў перапіску з вядомымі [[палітык]]амі і [[эканаміст]]амі, у тым ліку [[Адам Сміт|Адамам Смітам]]. Прапанаваў некалькі вынаходніцкіх праектаў. Аднак ніводны пры яго жыцці не быў рэалізаваны. Удзельнічаў у заснаванні [[:en:University College London|Універсітэцкага каледжа ў Лондане]].
 
Пасля смерці па яго асабістаму [[тэстамент]]у яго цела было публічна [[Анатомія чалавека|анатамавана]], галава і шкілет запоўнены [[Сена (корм)|сенам]] і [[Мумія|муміфікаваны]]. З [[1850]] г. мумія захоўваецца для ўсеагульнага агляду ва Універсітэцкім каледжы ў Лондане.