Калінкавіцкі раён: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 58:
 
== Гiсторыя ==
Калінкавіцкі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе [[Мазырская акруга|Мазырскай акругі]] [[БССР]]. Цэнтр — мястэчка (з 3 ліпеня 1925 года горад) [[Калінкавічы]]. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: [[Антонаўскі сельсавет (Калінкавіцкі раён)|Антонаўскі]], [[Даманавіцкі сельсавет (Калінкавіцкі раён)|Даманавіцкі]], [[Дудзіцкі сельсавет (Калінкавіцкі раён)|Дудзіцкі]], [[Зеляноцкі сельсавет|Зеляноцкі]], [[Какуевіцкі сельсавет|Какуевіцкі]], [[Калінкавіцкі сельсавет|Калінкавіцкі]], [[Капліцкі сельсавеісельсавет|Капліцкі]], [[Ліпаўскі сельсавет (Калінкавіцкі раён)|Ліпаўскі]], [[Малааўцюкоўскі сельсавет|Малааўцюкоўскі]], [[Сухавіцкі сельсавет|Сухавіцкі]], [[Хоміцкі сельсавет|Хоміцкі]], [[Якімавіцкі сельсавет|Якімавіцкі]]. 21 жніўня 1925 года ўтвораны [[Гулевіцкі сельсавет|Гулевіцкі]] і [[Клінскі сельсавет (Калінкавіцкі раён)|Клінскі]] сельсаветы, скасаваны Хоміцкі сельсавет. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны [[Бабраняцкі сельсавет|Бабраняцкі]], [[Баброўскі сельсавет|Баброўскі]], [[Прудкоўскі сельсавет (МАзырскі раён)|Прудкоўскі]], [[Слабадскі сельсавет (Мазырскі раён)|Слабадскі]] сельсаветы скасаванага [[Слабадскі раён|Слабадскога раёна]]. Пасля скасавання акруговай сістэмы раён у складзе БССР. 27 верасня 1930 года Калінкавіцкі раён перайменаваны ў [[Мазырскі раён]].
 
3 ліпеня 1939 года Калінкавіцкі раён утвораны зноў у складзе [[Палеская вобласць|Палескай вобласці]] БССР, уключаў горад Калінкавічы і 12 сельсаветаў: Антонаўскі, [[Бярозаўскі сельсавет (Калінкавіцкі раён)|Бярозаўскі]], [[Велікааўцюкоўскі сельсавет|Велікааўцюкоўскі]], Гулевіцкі, Дудзіцкі, Калінкавіцкі, Клінскі, [[Крышыцкі сельсавет|Крышыцкі]], Малааўцюкоўскі, [[Юравіцкі сельсавет (Калінкавіцкі раён)|Юравіцкі]], Якімавіцкі сельсаветы Мазырскага раёна і Сухавіцкі сельсавет [[Даманавіцкі раён|Даманавіцкага раёна]].