Брэсцкая мэблевая фабрыка: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Брэсцкая мэблевая фабрыка''' — прадпрыемства ў Брэсце. == Гісторыя == Заснавана ў...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:44, 20 мая 2019

Брэсцкая мэблевая фабрыка — прадпрыемства ў Брэсце.

Гісторыя

Заснавана ў 1956 годзе ў Брэсце на базе кааператыўнай прамысловай лесапільна-мэблевай арцелі «Стаханавец», арганізаванай у 1940 годзе. З 1958 года ў яе складзе мэблевы цэх Брэсцкага гарпрамкамбіната, з 1965 — Ружанскі і Шарашоўскі мэблевыя цэхі. З 1971 года філіял ААТ «Івацэвічдрэў» (у 19771983 гадах праводзілася рэканструкцыя фабрыкі), з 1995 даччынае прадпрыемства. З 2004 года ПУВП з сучаснай назвай.

Вытворчы цэх уключае ўчасткі: машынна-нарыхтоўчы, раскрою і прасавання, апрацоўчы, вытворчасці мэблі з масіва, камплектавання фурнітуры, зборкі, пакавання мэблі.

Прадукцыя

Выпускае (2009): наборы мэблі для спальняў, пярэдніх пакояў, корпусную мэблю; шафы для адзення і бялізны, камоды, стэлажы, тумбы, сталы, крэслы і інш. Для вытворчасці мэблі выкарыстоўваюцца масіў драўніны з выкарыстаннем фасадных дэталяў з МДФ, нясучая абліцоўка, фрэзераванне і інш. Экспартуе прадукцыю ў Расію, Казахстан, Таджыкістан.