Анубіс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Replacing Tutanhkamun_jackal.jpg with File:Tutankhamun_jackal.jpg (by CommonsDelinker because: File renamed: File renaming criterion #3: To correct obvious errors in file names, including
Няма тлумачэння праўкі
Радок 55:
Калі ўзрастае роля Асірыса (канец ІІІ тыс. да н.э), Анубіс паступова робіцца другарадным боствам. Ён уваходзіць у кола бостваў, звязаных з містэрыямі Асірыса. Аднак працягвае выконваць значную ролю ў пахаванні нябожчыкаў. Яго імя ўспамінаецца ў задушнай літаратуры, паводле якой адной з першасных функцый Анубіса была падрыхтоўка цела да бальзамавання і ператварэння з мумію. У гэты перыяд ён носіць эпітэты «ут», «іміут», якія азначаюць яго як бога бальзамавання. Ён жа дапамагае душы памерлага пераадолець Аменці — раён замагільнага свету Дуата, у канцы якога душа трапляла на суд Асірыса. У час пахавальнага абраду [[Жрэцтва|жрэц]] пераапранаецца ў бога Анубіса. Анубіс часта асацыіруецца з Упуаўтам, боствам ў выглядзе ваўка.
 
[[Файл:WeighingEl ofpesado thedel heart3corazón en el Papiro de Hunefer.jpg|250px|right|thumb|Анубіс узважвае сэрца на шалях. Справа ад яго — пачвара Амат.]]
Папірус Ані змяшчае тэкст з [[Кніга мёртвых, Егіпет|«Кнігі мёртвых»]] пра ўдзел Анубіса ў пасмяротным судзе над чалавекам. Гэты бог узважвае сэрца нябожчыка на шалях. На другой чашы знаходзіцца статуэтка багіні Маат або пяро страуса — сімвала [[Маат]]. Калі сэрца акажацца лягчэйшым — памерлага чакае вечнае жыццё ў замагільнай краіне, калі цяжэйшым — яго пажырала пачвара [[Амат]].