Законы Кеплера: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Norman (размовы | уклад)
Новая старонка: ''''Зак{{*|о}}ны К{{*|е}}плера''' – тры законы, адкрытыя [[|Ёганам Кеплерам]], якія апісваюць [[|рух]] [[|...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:26, 25 жніўня 2009

Зак · ны К · плера – тры законы, адкрытыя Ёганам Кеплерам, якія апісваюць рух планет сонечнай сістэмы. З пэўнымі папраўкамі, законы Кеплера ўжывальныя для апісання руху любых нябесных целаў пад дзеяннем гравітацыі. Законы Кеплера былі адкрыты эмпірычным шляхам, але яны даказваюцца матэматычна на аснове законаў Ньютана і закона сусветнага прыцягнення, якія былі адкрыты пазней.

Першы закон Кеплера: траекторыя руху планеты ўяўляе сабою эліпс, у адным з фокусаў якога знаходзіцца Сонца.

Другі закон Кеплера: сектаральная хуткасць планеты пастаянная – гэта значыць, за роўныя адрэзкі часу радыус-вектар планеты (калі за пачатак каардынат браць Сонца) выпісвае фігуры аднолькавай плошчы.

Трэці закон Кеплера: квадраты перыядаў абароту планет прапарцыйныя кубам вялікіх паўвосей іх арбіт.