Карусь Каганец: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25:
 
== Біяграфія ==
 
=== Сям'я ===
 
[[Выява:Nie dbam jaka spadnie kara….jpg|250px|thumb|«Nie dbam jaka spadnie kara…» — песня выгнаннікаў. Урывак з паэмы [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]] «Дзяды». 1860-я. Аўтограф Караля Самуілавіча Кастравіцкага, бацькі К. Каганца]]
Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага [[Шляхта|шляхецкага]] [[Род Кастравіцкіх|роду Кастравіцкіх]] гербу «Байбуза», прадстаўнікі якога займалі розныя земскія пасады ў [[Менскае ваяводства|Менскім ваяводстве]] [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] і [[Мінскі павет|Мінскім павеце]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. Менавіта з гэтай галіны роду паходзіць знакаміты французскі паэт [[Гіём Апалінер]].
 
[[Выява:Nie dbam jaka spadnie kara….jpg|250pxleft|thumb|«Nie dbam jaka spadnie kara…»  — песня выгнаннікаў. Урывак з паэмы [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]] «Дзяды». 1860-я. Аўтограф Караля Самуілавіча Кастравіцкага, бацькі К. Каганца]]
Нарадзіўся ў сям'і маянткоўца Караля Самуэлевіча Кастравіцкага (1814—1874) і яго жонкі сярэднезаможнай шляхцянкі Гелены Тадэвушаўны [[род Свентаржэцкіх|Свентаржэцкай]]. Бацька Караль удзельнічаў у [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстанні 1863—1864]], быў сасланы расійскімі ўладамі ў [[Горад Табольск|Табольск]], а яго маёнтак Малыя Навасёлкі ў Мінскім павеце быў канфіскаваны. Па лініі маці Карусь Каганец быў блізкім сваяком іншага паўстанца — [[Баляслаў Часлававіч Свентаржэцкі|Баляслава Свентаржэцкага]] (1831—1888). Акрамя таго Кастравіцкія мелі блізкія сваяцкія сувязі з іншымі сярэднезаможнымі родамі Міншчыны — [[род Ваньковічаў|Ваньковічамі]], [[род Вайніловічаў|Вайніловічамі]], [[род Прушынскіх|Прушынскімі]], [[род Оштарпаў|Оштарпамі]], Янішэўскімі і інш. Напрыклад, блізкай сваячкай была [[Ядвіга Адамаўна Кастравіцкая]] (з [[род Вайніловічаў|роду Вайніловічаў]]).
 
Радок 38 ⟶ 36:
 
=== Адукацыя і пачатак працоўнай дзейнасці ===
 
Вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы, у 1890-х у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Літаратурную дзейнасць пачаў у [[1893]]. У [[1899]] годзе Каганец ажаніўся з Ганнай Пракаповіч (?—1934) і асеў ва ўрочышчы Лісія Норы каля Прымагілля. Аднак зямлі ў сям'і было небагата, і таму ён рабіў то ў мастацкай майстэрні ў [[Рыга|Рызе]], то ў Мінскім таварыстве дабрачыннасці (дзе вялікую ролю ігралі граф [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі|Ежы Чапскі]] і [[Ядвіга Адамаўна Кастравіцкая|Ядвіга Кастравіцкая]]), працаваў на будоўлі чыгункі ў [[Горад Ліда|Лідзе]]. Была яшчэ прычына, з-за якой Каганец часта мяняў месцы працы, — ён браў удзел у рэвалюцыйным руху, і таму кожны работадавец намагаўся пазбавіцца такога працаўніка.
 
Радок 46 ⟶ 43:
 
=== Літаратурная і культурная дзейнасць ===
[[Выява:Kahaniecdraw1.jpg|thumb|Партрэт «Тып беларуса» на дубовай кацёлцы. Алей. Арыгінал. 1907]]
Супрацоўнічаў з газетай [[Наша ніва (1906)|«Наша ніва»]]. Апрацаваў кірылічны варыянт першага беларускага падручніка новага часу «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» (СПб., 1906, выд. ананімна); распрацаваў праект адмысловага [[Праект беларускай азбукі (Карусь Каганец)|беларускага алфавіта]]. Пры жыцці асобным выданнем выйшаў вадэвіль «Модны шляхцюк» (СПб., 1910), які карыстаўся вялікай папулярнасцю і быў адным з першых твораў нацыянальнага тэатральнага рэпертуару (ставіўся ў 1910 трупай [[Ігнат Буйніцкі|І. Буйніцкага]], у 1918 — [[Першае беларускае таварыства драмы і камедыі|Першым беларускім таварыствам драмы і камедыі]], у 1928 — БДТ-2). Шмат яго твораў згубілася, напрыклад зборнік, дасланы ў [[1909]] або [[1910]] годзе ў рэдакцыю «Нашай нівы», ці кніжкі для дзяцей, адасланыя ў выдавецкую суполку [[Загляне сонца і ў наша ваконца|«Загляне сонца і ў наша ваконца»]].
 
=== Апошнія гады і смерць ===
Доўгі час шукаў работу, у пачатку [[1912]] атрымаў месца ўпраўляючага фальваркам Жортаў у Барысаўскім павеце, дзе і праслужыў апошнія 6 гадоў жыцця. Частка рукапіснай спадчыны Каганца пасля яго смерці трапіла да [[Язэп Лёсік|Язэпа Лёсіка]], які апублікаваў яе ў «[[Беларусь (1919, Мінск)|Беларусі]]» (1919) і «Вольным сцягу» (1921). Нечакана памёр падчас наведвання сваякоў. Пахаваны ў вёсцы [[Вялікія Навасёлкі|Навасёлкі]] каля Койданава, якая была родавай сядзібай [[род Кастравіцкіх|Кастравіцкіх]]. У [[1988]] на магіле пастаўлены помнік.
 
== Творчасць, даследчыцкая дзейнасць ==
Друкаваўся з 1893 года. Паэзія К. Каганца агітацыйная, блізкая да народнай песні. Яна працягвала традыцыі народных антыпрыгонніцкіх і рэкруцкіх песень, прасякнуга нацыянальнымі матывамі («Пра пана Ленскага», «Наша доля маладзецка», «На мабілізацыю», «Наш покліч», «Плач беларуса»). Цэнтральны герой яго лірыкі — кабзар, лірнік («Кабзар»). Проза К. Каганца — апрацоўкі мясцовых легенд і паданняў («Прылукі», «Навасадскае замчышча», «Вітаўка»). Аўтар гістарычных («Старажовы курган», апубл. 1919; «Сын Даніла», апубл. 1920) і бытавых («У іншым шчасці няшчасце схавана», нап. 1903, апубл. 1919; «Двойчы прапілі», нап. 1910, апубл. 1919) драм. Дасюль папулярная яго камедыя «Модны шляхцюк» (паст. 1910 у Вільні і Полацку Першай беларускай трупай І. Буйніцкага), у якой высмеяў беларускага выраджэнца, які адракаецца ад усяго роднага. Гэта модны шляхцюк Пранцішак Карчэўшчык — папярэднік Адольфа Быкоўскага ў [[Паўлінка|«Паўлінцы»]] Я. Купалы. Апрацоўваў народныя казкі, паданні; пісаў навукова-папулярныя нарысы для дзяцей. Выступаў як публіцыст.
 
Адзін з аўтараў [[Беларускі лемантар, або першая навука чытання|«Беларускага лемантара, або Першай навукі чытання»]] (Пб., 1906, выд. ананімна). На беларускую мову пераклаў навукова-папулярную брашуру «Гутаркі аб небе і зямлі» (1907, з С. Шаўлоўскім). Шмат увагі аддаваў мове, навуковай тэрміналогіі (працаваў над «Беларускай граматыкай», не закончана).
 
[[Выява:Kahaniecdraw1.jpg|thumb|Партрэт «Тып беларуса» на дубовай кацёлцы. Алей. Арыгінал. 1907]]
3 твораў выяўленчага мастацтва зберагліся графічныя малюнкі «За сахою», «На ростаньках», палітычныя карыкатуры; ляпіў з гліны, выразаў з дрэва і косці, афармляў кнігі (вокладка «Другога чытання для дзяцей беларусаў» [[Я. Колас]]а, Пб., 1909).
 
== Ушанаванне памяці ==
[[Файл:Вялікія Навасёлкі. Магіла Каруся Каганца.jpg|thumb|злева|Магіла Каруся Каганца]]
У [[1988]] на магіле пастаўлены помнік.
Доўгі час шукаў работу, у пачатку [[1912]] атрымаў месца ўпраўляючага фальваркам Жортаў у Барысаўскім павеце, дзе і праслужыў апошнія 6 гадоў жыцця. Частка рукапіснай спадчыны Каганца пасля яго смерці трапіла да [[Язэп Лёсік|Язэпа Лёсіка]], які апублікаваў яе ў «[[Беларусь (1919, Мінск)|Беларусі]]» (1919) і «Вольным сцягу» (1921). Нечакана памёр падчас наведвання сваякоў. Пахаваны ў вёсцы [[Вялікія Навасёлкі|Навасёлкі]] каля Койданава, якая была родавай сядзібай [[род Кастравіцкіх|Кастравіцкіх]]. У [[1988]] на магіле пастаўлены помнік.
 
== Творы ==
Радок 57 ⟶ 64:
* Творы. Мн., 1979, 263 с.
 
== КрыніцыЛітаратура ==
* [[Міхаіл Восіпавіч Біч|''Біч, М.'']] Ад родных ніў: Грамадска-палітычныя погляды Каруся Каганца // Полымя. 1988, № 3;.
* ''Германовіч, І.'' Карусь Каганец як мовазнавец // Веснік БДУ. Серыя 4. 1974, № 3;.
* ''Каспяровіч, М.'' Карусь Каганец // Маладняк. 1928, № 10;.
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* ''Саламеввіч, І.У.'' Каганец {{Крыніцы/БЭ|7}}
* [[Міхаіл Восіпавіч Біч|''Біч, М.'']] Ад родных ніў: Грамадска-палітычныя погляды Каруся Каганца // Полымя. 1988, № 3;
* ''Скалабан, В.'' Па слядах Сяргея Мглінскага // Мастацтва Беларусі. 1986, № 11;.
* ''Германовіч, І.'' Карусь Каганец як мовазнавец // Веснік БДУ. Серыя 4. 1974, № 3;
* ''Станкевіч, Л.І.'' Рукапісы Каруся Каганца ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У. І. Леніна // Кніжная культура Беларусі. Мн., 1991;.
* ''Каспяровіч, М.'' Карусь Каганец // Маладняк. 1928, № 10;
* {{Крыніцы/ЭГБ|3}}
* ''Скалабан, В.'' Па слядах Сяргея Мглінскага // Мастацтва Беларусі. 1986, № 11;
* ''Станкевіч, Л.І.'' Рукапісы Каруся Каганца ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У. І. Леніна // Кніжная культура Беларусі. Мн., 1991;
* БП, т. 3;
* ЭГБ, т. 3;
** АЗБ
 
{{зноскі}}