Вікіпедыя:Катэгарызацыя: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 14:
Катэгорыя - гэта дадатковая опцыя праграмнага забеспячэння '''[[MediaWiki]]'''. Каб пазбегчы блытаніны, часам варта выкарыстоўваць тэрмін ''Катэгорыя MediaWiki''. Фармаванне катэгорый забяспечваецца праз аўтаматычнае індэксаванне артыкулаў, што з'яўляецца зручным сродкам захавання актуальнага стану. Разам са спасылкамі і шаблонамі яны дазваляюць структураваць праект. Катэгорыі працуюць толькі ў версіях MediaWiki вышэйшых за 1.3.
 
== АсаблівасціПрынцыпы катэгарызацыі ў Беларускай Вікіпедыі ==
=== Агульныя прынцыпы ===
=== Артыкулы-біяграфіі ===
Катэгорыі мусяць стварацца па дакладным і правяральным прынцыпе, які дазволіць адназначна вызначыць, можа ці не канкрэтная старонка ўваходзіць у катэгорыю. Не дапускаецца стварэнне размытых па назве катэгорый, да якіх тэарэтычна можна аднесці неабмежаваную колькасць старонак.
 
Катэгорыі павінны быць напоўненымі. Пустыя катэгорыі не маюць сэнсу і мусяць выдаляцца. Аднак, могуць існаваць пустымі пэўныя службовыя катэгорыі, якія адсочваюць наяўнасць старонак па пэўнай прыкмеце і могуць напоўніцца ў любы час. У такія катэгорыі варта прастаўляць шаблон {{Ш|Не выдаляйце}}.
 
Назвы катэгорый павінны адназначна і недвухсэнсоўна апісваць, якія старонкі мусяць трапляць у катэгорыю. У складаных і невідавочных выпадках у катэгорыі можна размясціць тлумачальны тэкст, які ўдакладняе тое, што мусіць быць у катэгорыі.
 
=== Катэгарызацыя артыкулаў пра асоб ===
Біяграфічныя артыкулы павінны абавязкова ўваходзіць у катэгорыю [[:Катэгорыя:Асобы|Асобы]], якая збірае ўсе біяграфічныя артыкулы Беларускай Вікіпедыі. Пажадана, каб біяграфічныя артыкулы таксама ўваходзілі ў наступныя катэгорыі:
{| class="wikitable"
Радок 38 ⟶ 45:
|}
 
Усе катэгорыі, акрамя катэгорый па літаратуры, ствараюцца паводле дзяржаўнага прынцыпа. Катэгорыі на скрыжаванні дзяржаўных і прафесійных выглядаюць як "Постаці N-скага X", дзе N — створаны ад назвы дзяржавы (для літаратурных катэгорый — ад мовы) прыметнік у родным склоне, а X — сфера дзейнасці ў родным склоне. Напрыклад, [[:Катэгорыя:Постаці нямецкай палітыкі|Постаці нямецкай палітыкі]], [[:Катэгорыя:Постаці беларускай літаратуры|Постаці беларускай літаратурымедыцыны]].
 
Не варта катэгарызаваць асоб па наступных прыкметах:
: Расавая, нацыянальная, рэлігійная прыналежнасць, сексуальная арыентацыя (за выключэннем выпадкаў, калі гэта непасрэдна звазана з дзейнасцю і вядомасцю асобы, напрыклад [[:Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Беларусі]], [[:Катэгорыя:Актывісты руху за правы афраамерыканцаў]]). Катэгорыі пра адпаведныя групы, кшталту [[:Катэгорыя:Беларусы]], [[:Катэгорыя:Афраамерыканцы]], дапушчальны, аднак мусяць змяшчаць не асоб (беларусаў, афраамерыканцаў), а артыкулы аб культуры, арганізацыях гэтых груп, дзеячах іх культуры і гісторыі.
: Нязначных для асобы прыкметах, не звязаных з прафесійнай дзейнасцю і вядомасцю.
 
=== Катэгорыі-эпанімы ===
'''Катэгорыі-эпанімы''' — катэгорыі, якія звязаны з тэмай пэўнай старонкі, змяшчаюць іншыя старонкі, якія пашыраюць яе тэматыку. Такія катэгорыі варта рабіць аднайменнымі з іх асноўнымі артыкуламі, у тым ліку стаіць удакладненні, нават калі іншых катэгорый з такой жа асноўнай часткай назвы няма. Выключэнне робіцца для катэгорый асоб — у іх, у адрозненне ад артыкулаў, не пішацца імя па бацьку. Катэгорыя-эпанімы збіраюцца ў катэгорыю [[:Катэгорыя:Катэгорыі-эпанімы]].
 
Асноўны артыкул катэгорыі-эпаніма мусіць дадавацца ў катэгорыю, пры гэтым з ключом сартавання " ", што размесціць яго ўверсе ў катэгорыі. Не варта ствараць катэгорыі-эпанімы, у якіх ёсць толькі адзін асноўны артыкул.
 
Катэгорыі-эпанімы змяшчаюць звязаныя з асноўнай тэмай старонкі, таму ў сувязі з прынцыпам транзітыўнасці катэгорыі-эпанімы не варта дадаваць ў пэўныя катэгорыі:
* Па даце з’яўлення, скасавання ([[:Катэгорыя:З’явіліся ў 2000 годзе]])
 
Пэўныя катэгорыі-эпанімы не мусяць дадавацца ні ў якія іншыя катэгорыі, акрамя як [[:Катэгорыя:Катэгорыі-эпанімы]] ці яе падкатэгорыі:
* Асобы ([[:Катэгорыя:Янка Купала]] знаходзіцца толькі ў катэгорыі [[:Катэгорыя:Катэгорыі пісьменнікаў]], але не [[:Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]])
* Рэкі, азёры, астравы ([[:Катэгорыя:Дняпро]] знаходзіцца толькі ў катэгорыі [[:Катэгорыя:Катэгорыі рэк]], але не [[:Катэгорыя:Рэкі Беларусі]])
 
Іншыя ж катэгорыі-эпанімы, напрыклад катэгорыі населеных пунктаў і адміністрацыйных адзінак, катэгарызуюцца гэтак жа як і артыкулы — згодна з іх асноўнай прыналежнасцю. Пры гэтым можа быць два прынцыпы напаўнення бацькоўскай катэгорыі:
* У бацькоўскую катэгорыю ўваходзяць толькі катэгорыі-эпанімы, а артыкулы не дадаюцца. Такі варыянт можа мець месца, калі катэгорыя мае вызначаную колькасць складнікаў, усе яны існуюць — як катэгорыі-эпанімы, так і іх асноўныя артыкулы. Прыклад — [[:Катэгорыя:Раёны Віцебскай вобласці]].
* У бацькоўскую катэгорыю ўваходзяць як катэгорыі-эпанімы, так і іх асноўныя артыкулы. Такі варыянт можа мець месца, калі катэгорыя мае нявызначаную колькасць складнікаў, калі іх шмат, калі патэнцыйныя артыкулы катэгорыі створаны не ўсе, або катэгорыі-эпанімы створаны не ўсе. Прыклад — [[:Катэгорыя:Гарады Саксоніі]].
 
=== Катэгорыі па-за асноўнай прасторай ===
Старонкі па-за асноўнай прасторай назваў (шаблоны, парталы, старонкі прасторы «Вікіпедыя») мусяць катэгарызавацца асобна ад артыкулаў, і не ўваходзіць у катэгорыі, прызначаныя для артыкулаў. Для такіх прастораў ствараюцца ўяўныя прасторы катэгорый — [[:Катэгорыя:Шаблоны]] для шаблонаў, [[:Катэгорыя:Парталы]] для парталаў.
 
Схаваныя катэгорыі — катэгорыі, якія не адлюстроўваюцца на старонцы. Убачыць іх можна, калі ўключыць адпаведную опцыю ў настройках удзельніка. Схаванымі робяцца службовыя катэгорыі, якія ствараюцца не зыходзячы з тэматыкі старонкі, а зыходзячы з яе зместу — пэўныя катэгорыі адсочвання, якія дапамагаюць шукаць артыкулы з праблемамі; катэгорыі ўдзелу старонак у праектах Вікіпедыі і іншыя. Як правіла, схаваныя катэгорыі не дадаюцца на старонкі яўна, гэты рабяць адмысловыя шаблоны. Назвы схаваных катэгорый мусяць пачынацца з «Катэгорыя:Вікіпедыя», яны павінны ўваходзіць у іншыя катэгорыі падпрасторы «Катэгорыя:Вікіпедыя», утвараючы дрэва. Старонкі павінны ўваходзіць хоць бы ў адну несхаваную катэгорыю.
 
{{Правілы Вікіпедыі}}