Герб Гомеля: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
інфа пра стаўленне да герба з рыссю ў 1929 г. + спасылка
факты аб сучасным гербе
Радок 52:
{{канец цытаты}}На эталоннай выяве ў "Поўным зборы законаў Расійскай імперыі" (1856-1857 гг.) звер на гербе Гомеля паказаны з кароткім хвастом з кутасам<ref>[https://dlib.rsl.ru/viewer/01003821709#?page=1013 <nowiki>Россия. Законы и постановления. Полное собрание законов Российской империи. Собрание 2. - Санкт-Петербург : в Тип. 2 Отд-ния Собств. е. и. в. Канцелярии, 1830-1885. - Чертежи и рисунки [...]. Лист №9.</nowiki>]</ref>. Але ў пазнейшых выявах, напрыклад, у гербоўніку П. Вінклера (1899 г.), звер менш нагадвае рысь, бо адлюстраваны з неўласцівым для рысі доўгім хвастом. На вокладцы кнігі Льва Вінаградава "Гомель. Яго мінуўшчына і сучаснасць. 1142-1900 гг." (1900 г.) выява звера на гербе Гомеля выканана неахайна схематычна<ref>Виноградов, Л. Гомель. Его прошлое и настоящее. 1142-1900 гг. / Л. Виноградов [Репринт. изд.]. – Гомель: КИПУП «Сож», 2005.</ref>: звер адлюстраваны стоячы, нагадвае сабаку (пудзеля), а не прадстаўніка сямейства [[Каціныя|каціных]].
 
Пасля лютаўскай рэвалюцыі [[1917]] г. гомельскі герб быў відазменены: адлюстраваны ў верхняй частцы шчыта арол страціў свае імперскія рэгаліі (быў прыведзены да стандарту эмблемы Расійскай Рэспублікі), рысь жа па-ранейшаму адлюстроўвалася ў вычварным выглядзе, нагадваючы на вядомых выявах [[1918]] г., то [[Мармуровы кот|мармуровага ката]], то [[Вавёрка звычайная|вавёрку]]. Гэта можна прасачыць, у прыватнасці, па выявах на бонах гомельскага гарадскога самакіравання і гомельскага земства (1918 г). Пасля канчатковага ўсталявання ў Гомелі савецкай улады розныя варыянты тутэйшага герба адышлі ў гісторыю. У [[1929]] г. у перадавым артыкуле газеты [[Рабочий|«Рабочий»]] падкрэслівалася неадпаведнасць старога герба з рыссю новаму індустрыяльнаму абліччу Гомеля, адзначалася, што гербам Гомелю ''«можа служыць не рысь, якая ляжыць у блакітным полі, а фабрычныя коміны, што сягаюць у неба»''<ref>Езерский С. В бетон и железо одевается Гомель // Рабочий. 1929. 19 сентября. С. 3.</ref>. Да пачатку 1990-х гг. пытанне аб гарадскім гербе ў Гомелі сур'ёзна не падымалася. У 1990-я гг. гомельскі гарадскі савет рабіў захады па пошуках старадаўняга гомельскага герба, якія не далі станоўчага выніку. У 1997 г., напярэдадні адзначэння 200-годдзя стварэння [[Гомельскі палацава-паркавы ансамбль|палацава-паркавага ансамбля]] ў Гомелі, гэтае пытанне актуалізавалася і было вырашана на аснове перастварэння герба 1855 г.<ref name=":0">Саладоўнікаў А. Гарадская геральдыка Гомеля: гісторыя і сучаснасць // Інвентар : гісторыка-краязнаўчы навукова-папулярны часопіс гомельскага рэгіёна. 2002. №1. С. 8-11.</ref>
 
== Апісанне ==
Радок 58:
 
== Сучаснасць ==
У [[Рэспубліка Беларусь|сучаснай Беларусі]] [[16 ліпеня]] [[1997]] статус афіцыйнага геральдычнага сімвала Гомеля атрымаў герб часоў Расійскай імперыі<ref>Решение Гомельского горисполкома от 16 июля 1997 г. № 802.</ref>, з якога былі прыбраны выявы гарадской кароны і верхняй часткі двухгаловага арла. Аўтарамі зацверджанага праекту з'яўляюцца А. П. Бялоў (мастацкі рэдактар) і Ю. Л. Сцяпанаў (мастак)<ref name=":0" />. Выява рысі ўпершыню за два стагоддзі атрымала большую рэалістычнасць. Выявы розных варыяцый сучаснага гомельскага герба даволі багата прысутнічаюць у гарадскім асяроддзі (манументальны роспіс, наддарожныя шыльды, скульптурныя ўвасабленні). «Пасведчанне аб рэгістрацыі герба г. Гомеля» і комплекс адпаведных дакументаў былі перададзены на захаванне ў Гомельскі абласны краязнаўчы музей<ref name=":0" />.
 
== Галерэя ==