М’янма: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 70:
== Геаграфія ==
Пераважае горны рэльеф. У цэнтральнай частцы — падоўжанае паніжэнне з ракой Іравадзі, якое ў восевай частцы занята раўнінай, на поўдні — нізіннай дэльтай. На захадзе сістэма сярэдневысокіх, глыбока парэзаных складкавых гор; галоўныя хрыбты Пакхайн (на поўначы) і [[Ракхайн]] (на поўдні). На крайный поўначы горы да 5881 м ([[Гара Кхакабаразі|г. Кхакабаразі]]). На ўсходзе [[Шанскае нагор'е]] з чаргаваннем горных хрыбтоў (вышыня каля 1500 м) і катлавін. М'янме належаць у [[Бенгальскі заліў|Бенгальскім заліве]] астравы [[Востраў Манаун|Манаун]], [[Востраў Рамры|Рамры]], [[Востраў Прэпарыс|Прэпарыс]], [[Какосавыя астравы, М'янма|Кока]]. Уздоўж ўсходняга берага [[Андаманскае мора|Андаманскага мора]] месціцца [[архіпелаг М'ёй]], які налічвае больш за 800 [[востраў|астравоў]].
 
== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя М'янмы}}
 
=== Старажытнасць ===
Чалавек на тэрыторыі сучаснай М'янмы вядомы з ніжняга [[палеаліт]]у ([[аньяцкая культура]]). У эпоху [[неаліт]]у, на мяжы III-га і II-га тыс. да н.э., у ўрадлівых рачных далінах і на ўзбярэжжы рассяліліся, мон-кхмерскія плямёны, якія прыйшлі з поўначы, адціснулі на поўдзень карэннае насельніцтва. Яны займаліся матыжным земляробствам, вырабляючы рыс на абрашаных землях, або рыбалоўствам; у гэты час з'яўляецца ганчарны круг і бронзавыя прылады.
 
=== Перыяд гарадоў-дзяржаў ===
{{main|П'ю|Монскае царства}}
 
=== Перыяд імператарскай Бірмы ===
{{main|Дзяржава Паган}}
3 [[IX]] ст. туг пасяліліся плямёны бірманцаў (м’янма). Яны стварылі дзяржаву Паган, якая дасягнула росквіту ў [[XI]]—[[XIII]] стст. У канцы [[XIII]] ст. Паган разгромлены манголамі і распаўся. У сярэдзіне [[XVIII]] ст. адбылося аб’яднанне краіны пад уладай [[Дынастыя Канбаўн|дынастыі Канбаўн]].
 
==== Дынастыя Таўнгу і перыяд каланіялізма ====
{{main|Дынастыя Таўнгу|Дынастыя Канбаўн}}
 
=== Брытанская Бірма (1824—1948) ===
{{main|Брытанская Бірма|Англа-бірманскія войны}}
У выніку англа-бірманскіх войнаў (1824—26, 1852—53, 1885) М'янма заваявана Вялікабрытаніяй. У 1886—1937 гг. — у складэе Брытанскай Індыі, з [[1937]] г. — асобная калонія Бірма.
 
=== Другая сусветная вайна ===
{{main|Дзяржава Бірма}}
Крытычная сітуацыя склалася ў Бірме падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]]. У кастрычніку [[1939]] г. па ініцыятыве [[Дабама Асіаён]] і [[Партыя беднякоў|Партыі беднякоў]] быў утвораны «Блок свабоды», які выступіў з патрабаваннем прадастаўлення незалежнасці, у абмен абяцаючы англічанам падтрымку іх ваенных намаганняў. Улады калоніі адказалі адмовай і ў маі [[1940]] г. ўвялі ў дзеянне Закон аб абароне Бірмы, узяўшы пад варту [[Ба Мо]] і інш. патрыётаў. Пазбегнуўшы арышту [[Аун Сан]] збег у [[Кітай]], каб усталяваць сувязі з [[Маа Цзэдун]], але раней у кантакт з ім ўвайшлі прадстаўнікі японскіх уладаў. Яны прапанавалі бірманскім нацыяналістам падтрымку ў іх барацьбе за незалежнасць. Прыняўшы прапанову аб супрацоўніцтве, Аун Сан з групай «30 таварышаў» ([[У Не Він]], [[Бо Ле Я]], Бо Хму Аун і інш.) у жніўні [[1941]] г. адправіўся на в. [[Хайнань]], дзе прыступіў да фарміравання будучай [[Армія незалежнай Бірмы|Арміі незалежнай Бірмы]]. Супраць супрацоўніцтва з Японіяй выступіла толькі [[Камуністычная партыя Бірмы]] (КПБ), якая ўзнікла ў [[1939]] г. ўнутры Добама Асіаён, але гэтую пазіцыю падзялялі далёка не ўсе сябры партыі, так як з Аун Санам у Японію з'ехалі і многія камуністы.
 
Пасля [[Нападзенне на Пёрл-Харбар|нападу японцаў на Пёрл-Харбар]] [[9 снежня]] [[1941]] г. Японія абвясціла вайну [[ЗША]] і [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]. Ужо [[15 снежня]] японцы захапілі [[Кавтаянг|мыс Викторыя]] і пачалі бамбёжкі [[Рангун]]а, з якога пацягнуліся калоны бежанцаў. З паўмільёна жыхароў, якія жылі ў Рангуне, да вясны [[1942]] г. у ім засталося каля ста тысяч, у асноўным бірманцы. У чаканні японскага наступлення [[26 снежня]] [[1941]] г. у [[Бангкок]]у Аун Сан абвясціў аб стварэнні Арміі незалежнасці Бірмы), якая ў хуткім часе вырасла з 200 чал. да 50 тыс. Разумеючы, што становішча крытычнае, прэм'ер-міністр Бірмы У Маун Са звярнуўся да Лондана з просьбай прадаставіць Бірме статус дамініёна. Аднак яго спробы пераканаць брытанскі ўрад ні да чаго не прывялі. Уступіўшы ў канцы 1941 у сакрэтныя кантакты з японцамі, У Маун Са быў арыштаваны і астатнюю частку вайны правёў у лагеры для інтэрнаваных ва Угандзе.
 
У 1942—45 акупіравана японскімі войскамі, барацьбу супраць якіх узначаліла створаная ў [[1944]] г. Антыфашысцкая ліга народнай свабоды (АЛНС) на чале з Аун Санам. У маі [[1945]] г. вызвалена ў выніку ўзброеннага паўстання на чале з АЛНС пры падтрымцы брытанскіх войск.
 
=== Перыяд незалежнасці ===
На парламенцкіх выбарах 1947 г. перамагла АЛНС, яе лідэр У Ну стаў прэм’ер-міністрам краіны.
 
==== Грамадзянская вайна ====
 
==== Дэмакратычныя рэформы ====
 
== Насельніцтва ==
Радок 93 ⟶ 128:
{{Краіны ля Андаманскага мора}}
[[Катэгорыя:М’янма| ]]
== Вядомыя асобы ==