Васіль (Тамашчык): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др нп3 ёсць вышэй
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Паходзіў з заможнай [[сяляне|сялянскай]] сям’і. У [[1913]] сям’я перабралася на нованабытую гаспадарку ў маёнтку [[Дубляны]] каля м. [[Вялікая Бераставіца]]. Вучыўся ў [[Вялікія Азяраны|Вялікіх Азяранах]], у [[Гродна|Гродне]]. У [[1915]] г. разам з сям’ёю як бежанец трапіў у [[Омск]] ([[Сібір]]), дзе скончыў сярэднюю школу. У [[1921]] сям’я вярнулася ў Дубляны. Ад гэтага часу далучыўся да [[беларускі рух|беларускага руху]], належаў да [[КПЗБ]].
 
У [[1927]] г. быў арыштаваны [[Міжваенная Польшча|польскімі ўладамі]] i асуджаны на тры гады турмы. Ад [[1930]] г. жыў у [[Чэхаславакія|Чэхаславакіі]]. Скончыў у [[1934]] годзе агранамічны факультэт [[Пражскі політэхнічны ўніверсітэт |Пражскага політэхнічнага ўніверсітэта]], працаваў асістэнтам у [[Пражскі інстытут заалогіі|Пражскім інстытуце заалогіі]]. Браў удзел у грамадскім беларускім жыцці. Некторы час быў сакратаром [[Старшыня Рады БНР|старшыні Рады БНР]] [[Васіль Захарка|Васіля Захаркі]].