Язэп Юр’евіч Лёсік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
Вярнуўся ў Беларусь пасля [[Лютаўская рэвалюцыя|Лютаўскай рэвалюцыі]], у сакавіку 1917 года. Спыніўся ў [[Мінск|Мінску]], дзе ўключыўся ў дзейнасць беларускага нацыянальнага руху<ref name="žyćcio"/>. З красавіка 1917 года ў [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамадзе]] (мінская секцыя), адзін з актыўных сяброў партыі. Кандыдат ад партыі ва Устаноўчы сход на Міншчыне. Як прадстаўнік БСГ увайшоў у склад створанага 7—9 красавіка 1917 года [[Беларускі нацыянальны камітэт (Мінск)|Беларускага нацыянальнага камітэта]] (БНК), рэдагаваў яго газету «[[Вольная Беларусь]]»{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=302}}.
 
21—23 ліпеня 1917 года прыняў удзел у З’ездзе беларускіх арганізацый і партый, у ходзе якога БНК быў распушчаны. У апошні дзень з’езда быў абраны ў прэзідыум створанай замест БНК [[Цэнтральная рада беларускіх арганізацый|Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый]]. Уваходзіў у склад [[Вялікая беларуская рада|Вялікай беларускай рады]], створанай на 2-й сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый 28 кастрычніка—6 лістапада (ст. ст. 15—24 кастрычніка) у Мінску. Удзельнік [[Першы Усебеларускі з’езд|Першага Усебеларускага з’езда]] 1917 года{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=302}}. Выступіў публічна супраць разгону кангрэсу і супраць бальшавікоў.
 
Адзін з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]] (БНР) 25 сакавіка 1918 года{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=302}}. У 1918 годзе, у часе функцыянавання структур БНР пад нямецкай акупацыяй, ён падтрымаў развіццё беларускай асветы. Разам з [[Язэп Якаўлевіч Варонка|Язэпам Варонкам]] і [[Канстанцін Барысавіч Езавітаў|Кастусём Езавітавым]] рэарганізаваў беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Прасвета» ў культурна-асветніцкае таварыства «[[Бацькаўшчына (Мінск)|Бацькаўшчына]]»{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=289}}. Уваходзіў у склад [[Рада БНР|Рады БНР{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=297}}]]. У сярэдзіне красавіка 1918 года ён разглядаўся палітыкамі БНР, як адзін з кандыдатаў на пасаду кіраўніка ўрада — старшыні [[Народны Сакратарыят Беларусі|Народнага сакратарыята]][[Рада БНР|{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=295}}]]. 25 красавіка разам з іншымі падпісаў ад імя [[Рада БНР|Рады БНР]] тэлеграму на імя кайзера Германіі [[Вільгельм II Гогенцолерн|Вільгельма II]]<ref>Тэлеграма Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Імпэратару Нямеччыны Вільгельму за 26.04.1918</ref>. Тэлеграма змяшчала падзяку за «''вызваленне Беларусі''» і просьбу аб аказанні падтрымкі БНР у яе хаўрусе з Германіяй[[Рада БНР|{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=297}}]]. Гэтым Рада разлічвала на прызнанне дзяржавы з боку Германіі. Аднак гэты крок быў негатыўна ўспрыняты некаторымі сябрамі Рады, у выніку чаго многія з іх пакінулі Раду БНР, а Беларуская сацыялістычная грамада распалася[[Рада БНР|{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=298—299}}]].
 
=== Старшыня Рады БНР ===