Язэп Юр’евіч Лёсік: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 30:
21—23 ліпеня 1917 года прыняў удзел у З’ездзе беларускіх арганізацый і партый, у ходзе якога БНК быў распушчаны. У апошні дзень з’езда быў абраны ў прэзідыум створанай замест БНК [[Цэнтральная рада беларускіх арганізацый|Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый]]. Уваходзіў у склад [[Вялікая беларуская рада|Вялікай беларускай рады]], створанай на 2-й сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый 28 кастрычніка—6 лістапада (ст. ст. 15—24 кастрычніка) у Мінску. Удзельнік [[Першы Усебеларускі з’езд|Першага Усебеларускага з’езда]] 1917 года{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=302}}. Выступіў публічна супраць разгону кангрэсу і супраць бальшавікоў.
Адзін з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]] (БНР) 25 сакавіка 1918 года{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=302}}. У 1918 годзе, у часе функцыянавання структур БНР пад нямецкай акупацыяй, ён падтрымаў развіццё беларускай асветы. Разам з [[Язэп Якаўлевіч Варонка|Язэпам Варонкам]] і [[Канстанцін Барысавіч Езавітаў|Кастусём Езавітавым]] рэарганізаваў беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Прасвета» ў культурна-асветніцкае таварыства «[[Бацькаўшчына (Мінск)|Бацькаўшчына]]»{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=289}}. Уваходзіў у склад [[Рада БНР|Рады БНР]]{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=297}}
=== Старшыня Рады БНР ===
|