Язэп Юр’евіч Лёсік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 33:
 
=== Старшыня Рады БНР ===
14 траўня 1918 года Язэп Лёсік быў абраны старшынёй Прэзідыума Рады БНР (фармальным кіраўніком дзяржавы){{Sfn|Michaluk D.|2010|с=302}}{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=314}}. Замяніў на гэтай пасадзе [[Іван Мікітавіч Серада|Івана Сераду{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=281}}]][[Язэп Юр’евіч Лёсік#cite%20note-Michaluk%20D.%E2%80%942010%E2%80%94%E2%80%94281-12|<span class="mw-reflink-text">[11]</span>]][[Язэп Юр’евіч Лёсік#cite%20note-Michaluk%20D.%E2%80%942010%E2%80%94%E2%80%94281-12|<span class="mw-reflink-text">[11]</span>]][[Язэп Юр’евіч Лёсік#cite%20note-Michaluk%20D.%E2%80%942010%E2%80%94%E2%80%94281-12|<span class="mw-reflink-text">[11]</span>]]. Пасля распаду Беларускай сацыялістычнай грамады стаў адным са стваральнікаў і кіраўнікоў [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918—1924)|Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі]]. Як старшыня Рады імкнуўся давесці да прызнання незалежнасці БНР на міжнароднай арэне, а таксама прадухіліць страту тэрыторый, якія палітыкі БНР разглядалі як частку Беларусі.
 
Пасля падпісання [[27 жніўня]] дадатковай нямецка-савецкай дамовы да [[Брэсцкі мір|Брэсцкага міру]], Язэп Лёсік, старшыня Народнага сакратарыяту і народны сакратар замежных спраў Іван Серада і народны сакратар, начальнік канцылярыі Народнага сакратарыята [[Лявон Заяц]] накіравалі канцлеру Германіі [[Георг фон Гертлінг|Георгу фон Гертлінгу]] пратэст супраць планаў перадачы беластоцкага, бельскага і гарадзенскага паветаў, на якія прэтэндавала БНР, у рукі палякаў<ref>Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі = Archives of the Belarusian democratic republic / Беларускі інстытут навукі й мастацтва, Таварыства беларускага пісьменства; [Уклад., падрыхт. тэксту, уступ. арт., камент., пер., паказ. С. Шупы]. Т. 1: У 2-х кн. Кн. 1: Фонд N 582 Дзяржаўнага архiва Лiтвы («Рада Мiнiстраў Беларускай Народнай Рэспублiкi»). — Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага: Беларускі інстытут навукі й мастацтва — Таварыства беларускага пісьменства — «Наша ніва», 1998. — 850, [16] с. — С. 242 — 243. — (Bibliographic series; № 4). — ISBN 9986-9219-2-9.</ref>. 20 кастрычніка быў у складзе дэлегацыі БНР да канцлера Германіі, якая павінная была данесці просьбу аб прызнанні БНР Германіяй і просьбу аб фармаванні беларускага войска. Дэлегацыя не была прынятая. 22 кастрычніка быў адным з прадстаўнікоў БНР, які папрасіў прэзідэнта ЗША аб прызнанні дзяржавы, палітычнай падтрымцы і абароне тэрыторыі пасля эвакуацыі нямецкіх войскаў{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=333}}. Пасля прыходу бальшавікоў у [[Мінск|Менск]] у пачатку снежня 1918 года быў абвешчаны апошнімі па-за законам разам з іншымі раднымі.
Радок 54:
 
=== Савецкія рэпрэсіі і смерць ===
У 1922 годзе, пасля выхаду ў свет кнігі «Практычная граматыка беларускае мовы», газета «[[Звязда (газета)|Звезда]]» назвала падручнік «контррэвалюцыйным». У пачатку лістапада 1922 года Язэп Лёсік быў арыштаваны, але ў абарону яго выступіў тагачасны наркам асветы [[Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі|ССРБ]] [[Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі|Усевалад Ігнатоўскі]]. 11 лістапада 1922 года Ігнатоўскі ён накіраваў у Прэзідыум ЦК КП(б)Б зварот, у якім паказаў значэнне Язэпа Лёсіка для будаўніцтва нацыянальнай культуры і паставіў пытанне аб яго вызваленні. У снежні 1922 года Лёсік быў адпушчаны{{Sfn|Мяснікоў А.|1997|с=360}}.
 
14 ліпеня 1930 года Язэп Лёсік быў арыштаваны па сфабрыкаванай справе «[[Саюз вызвалення Беларусі (справа)|Саюза вызвалення Беларусі]]» на курорце ў Мацэсце (Сочынскі раён, Чарнаморская акруга, Паўночна-Каўказскі край, Расійская СФСР), дзе ён лячыўся ад ішыясу: 2 гады не мог хадзіць без кія. Закончыць курс лячэння яму не далі, з Каўказа арыштаваным прывезлі ў Менск і пасадзілі ў турму Дзяржаўнай палітычнай управы НКУС, так званую «амерыканку». Адначасова з ягоным арыштам у яго доме на Шпітальнай вуліцы праходзіў ператрус. Пачаўся ператрус а 10-й гадзіне вечара і працягваўся да 8-й гадзіны раніцы<ref name="žyćcio" />.
 
6 снежня 1930 года Савет народных камісараў БССР на патрабаванне бюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі пазбавіў яго звання акадэміка. Пастановай калегіі АДПУ БССР ад 10 красавіка 1931 года ён быў сасланы на 5 гадоў у горад [[Камышын]] [[Саратаўская вобласць|Саратаўскай вобласці]]. Жыў у горадзе Нікалаеўскі, дзе выкладаў у педтэхнікуме. У лістападзе 1934 года пастановай ВЦВК атрымаў амністыю без дазволу на вяртанне ў Беларусь. У 1935 годзе пераехаў з сям’ёй на [[Бранская вобласць|Браншчыну]], выкладаў рускую мову ў Малавышкаўскай школе на ст. Злынка. Увосень 1937 года перасяліўся ў [[Аткарск|Актарск]] Саратаўскай вобласці, працаваў у педтэхнікуме. У чэрвені 1938 года арыштаваны па справе «Контррэвалюцыйнай арганізацыі палітссыльных у Саратаве». 31 сакавіка 1940 года асобай нарадай асуджаны на 5 гадоў ГУЛАГу за «антысавецкую агітацыю». Паводле афіцыйнай версіі, памёр ад сухотаў у саратаўскай турме на наступны дзень. Паводле іншай версіі, быў застрэлены адразу па абвяшчэнні прысуду. У гэты час ён быў зусім здаровы, і сям’я не думала, што той неўзабаве памрэ. Апошні раз яго сям’я мела кантакт з ім 16 ліпеня 1938 года, калі атрымала развітальную паштоўку. Месца пахавання невядомае.
Радок 83:
Адназначна выступаў за захоўванне [[кірыліца|кірылічнага алфавіта]]. Дужа ўхваляў «навуковасць і лагічнасць» [[Сербскі кірылічны алфавіт|сербскай кірылічнай азбукі]].
 
У 1923-19251923—1925 гадах выступіў з крытыкай граматыкі [[Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч|Браніслава Тарашкевіча]], прапаноўваў значныя змяненні ў беларускім алфавіце, правапісе, граматыцы, прызначаныя да іх спрашчэння, асноўваючыся на народнай беларускай традыцыі. Між іншым, у алфавіце: замены «ы->и», «й->ј», «э->є», увядзенне літар «ӡ» і «ӡ̌» для перадачы афрыкат «дз» і «дж»; у правапісе: пісанне галосных «я, е, ё, ю» на пачатках складоў у форме «ј+а, е, о, у», значнае пашырэнне прынцыпу «[[Аканне|акання]]», скасаванне пісанне мяккага знака («мёртвай літары») між падвойных зычных і пасля «з-с, ц-дз» перад мяккімі зычнымі.
 
У друку, апроч уласнага прозвішча (таксама ў напісаннях Лесік, Лосік, Ліосік) выступаў пад псеўданімамі (тагач. «крыптанімамі») Павал Ксяневіч, Язэп Ксяневіч, Язэп Ліхадзіеўскі, М. Кепскі, J. L. (Apalczenniec) і іх разнастайнымі скарачэннямі і варыянтамі<ref>(Жынкін 1994) Каментарыі //… С. 325.</ref>.