Беларуская школа ў Латвіі (часопіс): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 30:
}}
 
'''«Беларуская школа ў Латвіі»''' — штомесячны навукова-папулярны, педагагічны і літаратурна-грамадскі [[часопіс]] [[Беларусы ў Латвіі|беларускай меншасці]] ў [[Латвія|Латвіі]], заснаваны як орган «[[Таварыства беларускіх вучыцялёў]]» і педагагічны дадатак да газеты [[Голас беларуса|«Голас беларуса»]]. Выдаваўся на беларускай мове у [[горад Рыга|Рызе]] ([[1926]]—[[1929]], [[1932]]—[[1933]]). З № 4 (1933) выходзіў раз у 2 месяцы. Адказны рэдактар [[Канстанцін Барысавіч Езавітаў|К. Езавітаў]].
 
Узнімаў актуальныя грамадска-палітычныя і асветніцкія пытанні жыцця беларускай меншасці, шырока асвятляў работу і становішча беларускіх гімназій і школ у Латвіі, арганізацыю ў іх навучальнага працэсу, пытанні асветы, дзейнасць «Таварыства беларускіх вучыцялёў у Латвіі» і «Беларускага навукова-краязнаўчага таварыства ў Латвіі», апублікаваў іх статуты, зварот-заклік і праграму па збіранню беларускага фальклору. Пісаў пра гістарычныя падзеі 1917—1919 на Беларусі, у т.л. пра Усебеларускі з'езд, узнікненне [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]] і дзейнасць яе лідэраў, паведамляў пра нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі.
 
Змясціў нарысы «Беларусь у мінулым м сучасным» Езавітава, «Літоўская метрыка і яе каштоўнасць для вывучэння мінуўшчыны Беларусі» [[Дзмітрый Іванавіч Даўгяла|З. Даўгялы]], «Люцынскі замак у канцы XVI ст.» [[Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі|В. Ластоўскага]] (пад псеўд. Власт), «Ахова помнікаў старажытнасці на Віцебшчыне» [[Баляслаў Рычардавіч Брэжга|Б. Брэжгі]], «Як вучыць у новай школе» [[Антон Іванавіч Луцкевіч|А. Луцкевіча]], «да гісторыі збірання і германізацыі беларускай народнай песні» і інш. Значную ўвагу аддаваў культурнаму жыццю ў Савецкай Беларусі, пісаў пра пастаноўкі [[Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы|Беларускага дзяржаўнага тэатра]], яго кіраўніка [[Еўсцігней Міровіч|Е. Міровіча]], [[Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь|Беларускі дзяржаўны музей]], Акадэмічную канферэнцыю 1926, Усебеларускую нараду архівістаў. На старонках часопіса змешчаны артыкулы пра дырэктара [[Дзвінская дзяржаўная беларуская гімназія|Дзвінскай беларускай гімназіі]] [[Сяргей Пятровіч Сахараў|С. П. Сахарава]] і іншых педагогаў, грамадскага дзеяча і мовазнаўца [[Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч|Б. А. Тарашкевіча]], з нагоды 50-годдзю [[Я. Купала|Я. Купалы]], [[Я. Колас]]а, [[Уладзіслаў Галубок|У. Галубка]], матэрыялы ў сувязі са смерцю [[Райніс|Я. Райніса]] і пра яго ролю ў грамадскім жыцці беларускай меншасці, творы [[В. ВальтараВальтар]]а, [[Пятро Сакол|П. Масальскага]] (пад псеўд. П. Сакол), [[В. Нікановіч-СахаравайСахарава]]й (пад псеўд. В. Лепельчанка), [[Я. ВоркуляВоркуль|Я. Воркул]]я, [[С. СлядзеўскагаСлядзеўскі|С. Слядзеўск]]ага, [[А. НаваміраНавамір]]а, пераклады на беларускую мову твораў Райніса[[Райніс]]а, А. Упіта, рэцэнзіі і анатацыі на выдадзеныя ў Латвіі зборнікі беларускіх пісьменнікаў, «Славенскі зборнік» (выд. ў Югаславіі) і інш. Інфармаваў пра дзейнасць беларускага народнага тэатра ў Рызе, Дні беларускай культуры ў Латвіі, рабіў агляды культурнага жыцця беларусаў у Літве, Заходняй Беларусі, Чэхаславакіі.
 
Выйшла 24 нумары. Закрыты пасля ўстанаўлення дыктатуры [[Карліс Улманіс|К. Ульманіса]].