Народны Сакратарыят Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 41:
== Гісторыя ==
[[Файл:Miensk, BNR. Менск, БНР (1918).jpg|міні|Будынак Народнага Сакратарыята Беларусі (колішні [[Дом губернатара (Мінск)|Дом губернатара]]) у Менску]]
Магчымасць склікання такога органа з’явілася пасля эвакуацыі [[Аблвыканкамзах]]а ў ноч на [[19 лютага]] [[1918]], пасля пераходу ў наступленне нямецкага войска ({{таксама}}: [[Падзеі ў Мінску 19—21 лютага 1918 года]]). Сакратарыят абвясціў сябе вярхоўнай уладай у краі да «''склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сходу Беларусі''». Сядзіба Народнага Сакратарыята Беларусі месцілася ў колішнім Доме губернатара. Пасля абвяшчэння Першай Устаўной граматы Народны Сакратарыят Беларусі ў якасці часовай улады быў падтрыманы Менскай гарадской думай{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=197}}. 20 лютага была заснаваная рускамоўная грамадска-палітычная газета «Белорусская земля», якая выдавалася па-расейску і друкавала рашэнні Народнага Сакратарыята, фактычна з’яўлялася яго друкаваным органам.
 
Першы склад Народнага Сакратарыята Беларусі: [[Язэп Якаўлевіч Варонка|Язэп Варонка]] (старшыня і адначасова народны сакратар замежных спраў, [[Палута Аляксандраўна Бадунова|Палута Бадунова]] (апекі), [[Гелій Белкінд]] (фінансаў), [[Яфім Яфімавіч Бялевіч|Яфім Бялевіч]] (юстыцыі), [[Тамаш Тамашавіч Грыб|Тамаш Грым]] (земляробства), [[Мойша Гутман]] (яўрэйскіх спраў), [[Канстанцін Барысавіч Езавітаў|Кастусь Езавітаў]] (вайсковых спраў), [[Павел Уладзіміравіч Злобін|Павел Здобін]] (вялікарускіх спраў), [[Аляксандр Карабач]] (пошты і тэлеграфа), [[Пётр Антонавіч Крачэўскі|Пётра Крачэўскі]] (кантролю), [[Іван Макрэеў]] (унутраных спраў), [[Віктар Рэдзька]] (шляхоў зносін), [[Іван Мікітавіч Серада|Іван Серада]] (народнай гаспадаркі), [[Аркадзь Антонавіч Смоліч|Аркадзь Смоліч]] (асветы), [[Васіль Іванавіч Захарка|Васіль Захарка]] (казначэй), [[Лявон Заяц]] (кіраўнік канцылярыі). Сябрамі ўрада былі пераважна прадстаўнікі [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамады]] (БСГ).
 
25 лютага 1918 году ўладу ў Менску ўзялі нямецкія войскі, яны выгналі Народныя Сакратарыят з яго сядзібы і канфіскавалі грашовыя сродкі. 28 лютага дзейнасць Народнага Сакратарыята ў якасці беларускага нацыянальнага прадстаўніцтва дазволеная Нямецкай вайсковай адміністрацыяй{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=198}}. Паводле Другой Устаўной граматы, Народны Сакратарыят Беларусі працаваўвызначаўся органам выканаўчай і адміністрацыйнай улады, ён вылучаўся і быў адказны перад Радай Усебеларускага з’езда (пазней перайменаванай у цяжкіхРаду умовахБНР). Паводле ініцыятывы Народнага Сакратарыята мог быць скліканы надзвычайны сход Рады{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=203}}. 19 сакавіка Народны сакратарыят перамясціўся ў новы будынак па адрасе вул. Захар’еўская, 43 (Дом Маліна), дзе арандаваў памяшканне на трэцім паверсе. Пасля абвяшчэння незалежнасці БНР 25 сакавіка 1918 года, немцы разагналі Раду БНР і Народны Сакратарыят БНР. У наступныя дні беларускім дзеячам удалося дамовіцца з нямецкай акупацыіадміністрацыяй пра аднаўленне дзейнасці Рады БНР, але ў кампетэнцыю Народнага Сакратарыята цяпер былі перададзеныя толькі народная асвета, культура і сацыяльная апека. Адначасова абвяшчэнне незалежнасці прывяло да спынення падтрымкі Народнага Сакратарыята з боку расійскіх саыялістаў-рэвалюцыянераў{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=204}}. У апазіцыі да ўрада Народнага Сакратарыята былі прагерманскі настроеныя правыя, якія згуртаваліся ў [[Менскае беларускае прадстаўніцтва|Менскім беларускім прадстаўніцтве]]. 12 красавіка 1918 года правыя былі кааптаваныя ў склад [[Рада БНР|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 25 красавіка 1918 года адбыўся раскол Рады БНР праз тэлеграму кайзеру Вільгельму II. БСГ распалася на [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў]] (БПС-Р), [[Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў|Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў]] (БПС-Ф) і [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918—1924)|Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю]] (БСДП). У пачатку траўня сацыялісты-рэвалюцыянеры Бадунова, Грыб, Заяц і сацыял-дэмакрат Смоліч выйшлі з Народнага Сакратарыята. Быў створаны другі урад БНР, які больш вядомы як [[Рада пяцёх]]. Карыстаючыся адсутнасцю ў Менску бальшыні левых сябраў Рады БНР, правыя стварылі ў траўні 1918 года Народны Сакратарыят Беларусі альтэрнатыўны Радзе пяцёх. У яго склад уваходзілі [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]] (старшыня), [[Кіпрыян Антонавіч Кандратовіч|Кіпрыян Кандратовіч]] (народны сакратар унутраных спраў), менскі гарадскі галава [[С. Хржантоўскі|Станіслаў Хржантоўскі]] (казначэй, у чэрвені яго замяніў [[Тодар Вернікоўскі]]), [[Павел Паўлавіч Аляксюк|Павел Аляксюк]] і [[Радаслаў Казіміравіч Астроўскі|Радаслаў Астроўскі]] (сябры ўрада). Трэці ўрад спыніў існаванне ў чэрвені 1918 года (часам урад Рамана Скірмунта лічаць несфрамаваным, а трэцім завецца наступны ўрад Серады). У выніку кампрамісу паміж левымі і правымі Рада БНР сфармавала чацвёрты Народны Сакратарыят Беларусі, у склад якога ўваходзілі сябры БПС-Ф і БПС-Р: Іван Серада (старшыня), Васіль Захарка, Лявон Заяц, Тодар Вернікоўскі (народны сакратар гандлю і прамысловасці).
 
11 лістапада быў сфармаваныя новы ўрад пад кіраўніцтвам [[Антон Іванавіч Луцкевіч|Антона Луцкевіча]], перайменаваны ў [[Рада Народных Міністраў БНР|Раду Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі]].
Радок 51:
== Гл. таксама ==
*[[Урад Беларускай Народнай Рэспублікі|Урад БНР]]
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
Радок 56 ⟶ 58:
* ''Сідарэвіч А.'' Урады БНР і кабінэт Рамана Скірмунта // ARCHE Пачатак. № 4, 2008.
* ''[[Фёдар Турук|Турук Ф.]]'' Белорусское движение. — М., 1921.
* {{кніга|аўтар = Міхалюк Д.|частка = |загаловак = Беларуская Народная Рэспубліка 1918 — 1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці|арыгінал = |спасылка = |адказны = навук. рэд. Станіслаў Рудовіч; пераклад з польскай мовы Алесь Пілецкі|выданне = |месца = Смаленск|выдавецтва = Інбелкульт|год = 2015|том = |старонкі = |старонак = 496|серыя = |isbn = 978-5-00076-016-1|тыраж = 1000|ref=Міхалюк Д.}}
[[Катэгорыя:Беларуская Народная Рэспубліка]]