Розніца паміж версіямі "Народны Сакратарыят Беларусі"

няма тлумачэння праўкі
== Гісторыя ==
[[Файл:Miensk, BNR. Менск, БНР (1918).jpg|міні|Будынак Народнага Сакратарыята Беларусі (колішні [[Дом губернатара (Мінск)|Дом губернатара]]) у Менску]]
Магчымасць склікання такога органа з’явілася пасля эвакуацыі [[Аблвыканкамзах]]а ў ноч на [[19 лютага]] [[1918]], пасля пераходу ў наступленне нямецкага войска ({{таксама}}: [[Падзеі ў Мінску 19—21 лютага 1918 года]]). Сакратарыят абвясціў сябе вярхоўнай уладай у краі да «''склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сходу Беларусі''». Сядзіба Народнага Сакратарыята Беларусі месцілася ў колішнім [[Дом губернатара (Мінск)|Доме губернатара]]. Пасля абвяшчэння Першай Устаўной граматы Народны Сакратарыят Беларусі ў якасці часовай улады быў падтрыманы Менскай гарадской думай{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=197}}. 20 лютага была заснаваная рускамоўная грамадска-палітычная газета «[[Белорусская земля]]», якая выдавалася па-расейску і друкавала рашэнні Народнага Сакратарыята, фактычна з’яўлялася яго друкаваным органам.
 
Першы склад Народнага Сакратарыята Беларусі: [[Язэп Якаўлевіч Варонка|Язэп Варонка]] (старшыня і адначасова народны сакратар замежных спраў, [[Палута Аляксандраўна Бадунова|Палута Бадунова]] (апекі), [[Гелій Белкінд]] (фінансаў), [[Яфім Яфімавіч Бялевіч|Яфім Бялевіч]] (юстыцыі), [[Тамаш Тамашавіч Грыб|Тамаш Грым]] (земляробства), [[Мойша Гутман]] (яўрэйскіх спраў), [[Канстанцін Барысавіч Езавітаў|Кастусь Езавітаў]] (вайсковых спраў), [[Павел Уладзіміравіч Злобін|Павел Здобін]] (вялікарускіх спраў), [[Аляксандр Карабач]] (пошты і тэлеграфа), [[Пётр Антонавіч Крачэўскі|Пётра Крачэўскі]] (кантролю), [[Іван Макрэеў]] (унутраных спраў), [[Віктар Рэдзька]] (шляхоў зносін), [[Іван Мікітавіч Серада|Іван Серада]] (народнай гаспадаркі), [[Аркадзь Антонавіч Смоліч|Аркадзь Смоліч]] (асветы), [[Васіль Іванавіч Захарка|Васіль Захарка]] (казначэй), [[Лявон Заяц]] (кіраўнік канцылярыі). Сябрамі ўрада былі пераважна прадстаўнікі [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамады]] (БСГ).
8 617

правак