Менеск: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
== Змест легенды ==
Упершыню легенду апублікаваў П. Шпілеўскі ў 1854 г., пазней выйшаў іншы варыянт за аўтарствам А.Н. Сяргеева (1892).
Легенда дайшла да нас у двух запісах (А.Н. Сяргеева і П. Шпілеўскага). Абодва варыянты амаль не адрозніваюцца паміж сабой.
 
Паводле П. Шпілеўскага, паміж Татарскім Канцом і Пярэспінскім мастком калісьці пасяліўся багатыр-знарах Менеск і пабудаваў там вадзяны млын на сямі колах. Ніхто самога Менеска не бачыў, аднак паўсюль ішла слава аб яго сіле. Камяні на плыне малоліся не з жыта, а з камню, а ноччу з млына даносіліся музыка, песні і танцы. А поўнач жа Менеск ездзіў на сваім млыне па вёсках і набіраў сабе дружыну. Дружына сялілася побач, і з яе ўтварылася паселішча, названае потым у гонар Менеска - Мінск.
Менеск - чалавек высокага росту і вялікай сілы і, акрамя таго, чараўнік. Ён прыйшоў здалёк і пабудаваў на Свіслачы вялікі млын на сямі колах. Муку ён малоў не з зерня, а з камня. Днём Менеска ніхто не бачыў. Толькі ноччу ў млыне крычала і гаманіла нячыстая сіла. Апоўначы Менеск ездзіў на сваім млыне, як на возе. Ён хутка сабраў дружыну дужых і ваяўнічых людзей. Тыя пасяліліся вакол млына, пабудавалі хаты і ўтварылі цэлае селішча. Ноччу яны на чале з Менескам займаліся разбоем, рабавалі ваколіцы. Абураныя гэтым, сяляне паклікалі іншага чараўніка, яшчэ дужэйшага, чым Менеск. Той спаліў млын, а Менеска прагнаў у чужыя краі. Але ад яго імя пайшла назва горада - Менск<ref>Легенды і паданні/[склад. Я. Грынблат і А. Гурскі; рэд. тома А. С. Фядосік] – Мінск, 1983. – С. 278.</ref>.
 
А.Н. Сяргееў у сваім варыянтце дадае, што Менеск быццам бы прыйшоў з Польшчы і быў разбойнікам. Нібы стаміўшыся ад набегаў яго дружыны, навакольныя жыхары звярнуліся да іншага чараўніка, і той нібы прагнаў Менеска. Аднак пазней было ўсталявана, што А.Н. Сяргееў проста зрабіў красовер двух паданняў: легенды пра беларускага багатыра-знахара Менеска і польскага падання, дзе фігураваў зусім іншы персанаж, якога таксама звалі Менеск. А.Н. Сяргееў "злучыў" двух персанажаў у аднаго. Адсюль і матыў "польскага" паходжання Менеска ў яго варыянце. Звесткі аб тым, што Менеск нібы быў разбойнікам, Сяргееў дадаў свавольна.
== Аналіз ==
На самой справе назва горада Мінска (Менска) пайшла ад рэчкі [[Менка]]. Археолагі даўно ўсталявалі, што спачатку Менск узнік не на сваім цяперашнім месцы, а на рацэ Менка, побач з сённешняй вёскай Гарадзішча. Толькі пасля таго, як яго захапілі і спустошылі ў 1067 і 1084 гг., ён быў адбудаваны ў новым месцы, ля ракі [[Свіслач (прыток Бярэзіны)|Свіслач]], дзе і знаходзіцца цяпер.
 
== Аналіз ==
Легенды, у якіх назва горада пайшла ад разбойніка, увогуле распаўсюджана ў Беларусі (назвы гарадоў [[Магілёў]], [[Ваўкавыск]], [[Брагін]]).
На самой справе назва горада Мінска (Менска) пайшла ад рэчкі [[Менка]]. Археолагі даўно ўсталявалі, што спачатку Менск узнік не на сваім цяперашнім месцы, а на рацэ Менка, побач з сённешняй вёскай Гарадзішча. Толькі пасля таго, як яго захапілі і спустошылі ў 1067 і 1084 гг., ён быў адбудаваны ў новым месцы, ля ракі [[Свіслач (прыток Бярэзіны)|Свіслач]], дзе і знаходзіцца цяпер.
 
Ёсць думка, што легенда вельмі старажытная. У міфалогіях розных народаў ёсць персанажы з імёнамі, блізкікі да імя Менеска: германскі [[Ман, міфалогія|Ман]], індыйскі [[Ману]]; рымляне верылі ў [[Маны, міфалогія|манаў]] - багоў замагільнага свету. Магчыма таксама, што імя Менеска пайшло ад [[індаеўрапейцы|праіндаеўрапейскага]] *men- “мяць, расціраць”, адкуль пайшло і беларускае слова “мука” (а Менеск у паданні быў менавіта млынарам).