Бярозавік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Бяро́завік''', '''бэрка''' — свежы [[бяроза]]вы сок, а таксама беларускі традыцыйны ферментаваны напой з яго.
 
У бочку з сокам дадаюць прарошчаны і падпрэжаныпадпражаны на блясе [[ячмень]] або жытнія сухары [[сухары]]<ref>[https://knihi.com/none/Bielaruskaja_kuchnia.html#chapter8 Беларуская кухня]</ref>, часам крыху [[цукар|цукру]] ці [[мёд]]у, ставяць яе ў цёмнае халаднаватае месца ці закопваюць у зямлю на 4 — 6 тыдняў. У іншым варыянце свежы сок злівалі ў кадку, дадавалі [[дрожджы]], некалькі галінак [[парэчка|парэчак]] для паляпшэння смаку і насыпалі [[авёс]], які, прарастаючы на паверхні, ахоўваў сок ад пылу. Такі напой мог захоўвацца да сенакосу. Пашыраны амаль на ўсёй тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]]. Для Беларусі ў часы [[ВКЛ]] бярозавы і [[клён|кляновы]] сокі былі вельмі характэрныя. У [[Польшча|Польшчы]] «бярозавая юшка» служыла аб'ектам сталых кпінаў над [[літоўцы|літоўцамі]] і [[беларусы|беларусамі]]. Летам бярозавік выкарыстоўвалі для прыгатавання [[халаднік]]оў.
 
Бярозавік шырока выкарыстоўваецца і ў [[народная медыцына|народнай медыцыне]]. Яго п'юць пры [[падагра|падагры]] і іншых сустаўных захворваннях. Выкарыстоўваюць у выглядзе вільготных павязак пры [[экзэма]]х.
Радок 9:
 
Існавала некалькі спосабаў нарыхтоўкі бярозавіка. Найпрасцейшы — на ствале бярозы не вышэй за 80 см ад зямлі рабілі надрэз глыбінёй каля 20 см; сок, які збіраўся ў гэтым паглыбленні, вычэрпвалі лыжкай. Існаваў і іншы спосаб: у бярозе буравілі адтуліну да асяродка або менш глыбокую, ці надрубалі дрэва ў 2 месцах сякерай уздоўж дравеснага валакна, а паміж гэтымі зарубкамі рабілі папярочны надрэз. У адтуліну ўстаўлялі трубку з [[бузіна|бузіны]] або іншага дрэва ці прыладжвалі жолаб. Пад ім ставілі або падвешвалі пасудзіну. Каб яе не скралі, яе змяшчалі даволі высока і прыкрывалі галінамі. Часам абрубалі сук і каля абрубленага канца падвешвалі пасудзіну.
 
{{зноскі}}
 
== Крыніцы ==