Проза: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Проза''' ({{lang-la|prosa}}, ад ''prorsa'' — прамая, простая, ад ''proversa'' — скіраваная наперад), вусная або ...'
 
Arashonak (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Проза''' ({{lang-la|prosa}}, ад ''prorsa'' — прамая, простая, ад ''proversa'' — скіраваная наперад), вусная або пісьмовая мова без дзялення на сувымяральныя адрэзкі — вершы; у супрацьпастаўленні [[паэзія|паэзіі]] яе рытм абапіраецца на прыблізную суаднесенасць сінтаксічных канструкцый (перыядаў, сказаў, калонаў).
 
Першапачаткова развіліся дзелавая, публіцыстычная, рэлігійна-прапаведніцкая, навуковая, мемуарна-спавядальніцкая формы. Мастацкая проза ([[апавяданне]], [[аповесць]], [[раманРаман]]) пераважна эпічная, інтэлектуальная, у адрозненне ад лірычнай і эмацыянальнай паэзіі (але магчымыя лірычная проза і філасофская лірыка). Узнікла ў антычнай літаратуры. З 19 стагоддзя проза выйшла на першы план у складзе славеснага мастацтва.
 
[[Катэгорыя:Мова]]