Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Сучаснасць: арфаграфія
др →‎Сучаснасць: вікіфікацыя
Радок 80:
 
У 1994 годзе пачаліся багаслужбы ў мінскім прыходзе святой Еўфрасінні Полацкай, які спачтку належаў да непрызнанай «Беларускай народнай аўтакефальнай праваслаўнай царквы на Бацькаўшчыне». Пазней прыход разам са святаром Леанідам (Акаловічам) перайшоў у юрысдыкцыю Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
29 траўня 2019 года ў Мінску адбыўся суд над святарамі БАПЦ айцом Леанідам (Акаловічам) і ераманахам Вікенціем (Кавальковым). Ім інкрыміявалася «арганiзацыя масавага палiтычнага дзеяння», пры гэтым яны нібыта наўмысна і дзёрзка парушалi грамадзянскi супакой i беларускае заканадаўства. Падставай для ўладаў былі малебен на [[плошча Свабоды (Мінск)|плошчы Свабоды]] ля Свята-Духава сабора пасля «крыжалому» ў Курапатах і непасрэдна ў саміх [[Курапаты|Курапатах]], а таксама малебен на [[Вайсковыя могілкі (Мінск)|Вайсковых могілках]] у гадавіну завяршэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе. Па выніках суду святарам не былі прызначаны штрафы ці пазбаўленне волі<ref>[http://www.belapc.org/naviny---galounaa/cudnadsvataramibapcubelarusi belapc.org]</ref>.
 
Архіепіскап Святаслаў Логін у 2019 годзе адзначыў, што беларуская нацыянальная царква можа атрымаць аўтакефалію ад Канстантынопаля толькі ў тым выпадку, калі яе прызнае дзяржава, а ўлады [[Беларусь|Беларусі]] стала адмаўляюць Беларускай аўтакефальнай царкве ў рэгістрацыі, і ў Беларусі дзейнічаюць усяго некалькі прыходаў БАПЦ. Святаслаў Логін паведаміў, што Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква мае шчыльныя дачыненні з [[Праваслаўная царква Украіны|Праваслаўнай царквой Украіны]], якая падтрымлівае жаданне БАПЦ атрымаць стус кананічнай нацыянальнай царквы. У прыватнасці, беларускія святары бясплатна атрымліваюць адукацыю ў духоўных семінарыях [[Украіна|Украіны]], апроч таго, украінская царква дае магчымасць служыць у іхных храмах, пасвячаць святароў, рабіць хіратоніі<ref>[https://www.svaboda.org/a/30114816.html svaboda.org]</ref>.