Касцёл Святога Аляксея (Сялец): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 18:
|Епархія = [[Пінская дыяцэзія]] <br/> [[Пружанскі дэканат]]
|Ордэнская прыналежнасць =
|Тып будынка = [[базіліка]]
|Архітэктурны стыль = [[неаготыка]]
|Аўтар праекта =
Радок 40:
Першы касцёл у Сяльцы згадваецца ў 1471 годзе. Пасля падаўлення [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|паўстання 1863—1864 гадоў]] каталіцкі храм быў разбураны, а на яго месцы была пабудавана праваслаўная [[Свята-Успенская царква (Сялец)|Успенская царква]]. У той час каталіцкая грамада праводзіла набажэнствы ў невялікай могілкавай капліцы Святога Лаўрэнція.
 
Доўгі час вернікі не маглі атрымаць дазвол на будаўніцтва новага храма і ў выніку звярнуліся да [[Мікалай II|Мікалая II]], які ўхваліў прапанову. 16 лютага 1906 года быў зацверджаны праект новага будынка аўтарства гродзенскага губернскага архітэктара [[Іван Капітонавіч Плотнікаў|Івана Плотнікава]] (па іншых звестках — В. А. Срока<ref name = "kulahin">{{Крыніцы/Каталіцкія храмы Беларусі (2008)|к}} С. 351</ref>). Узвядзенне пачалося ў 1908 годзе і вялося на сродкі вернікаў і ахвяраванні мясцовых шляхціцаў. Газета «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]» ў 1912 годзе паведамляла пра касцёл наступнае: ''«У самым мястэчку Сяльцы есць дзьве царквы (адна новая і адна старая, уніяцкая) і будуецца цяпер пекны касцёл у стылю готыка - раманскім; ...Будуе гэты касцёл малады ксёндз, Р., шчыры беларус»''. Будаўніцтва скончылася ў тым жа годзе, новы храм быў асвячоны ў гонар [[Аляксей Мікалаевіч|царэвіча Аляксея]] — сына Мікалая II<ref>[https://bereza-cbs.by/kascel-svyatoga-alyakseya-ў-v-syalec/ Касцёл Святога Аляксея ў вёсцы Сялец] — Бярозаўская раённая бібліятэка {{ref-be}}</ref>.
 
На могілках у паўзруйнаваным стане захавалася колішняя прыпісаная да касцёла капліца, перад касцёлам — брама, вырашаная трохпралётнай спічастай аркадай уваходу.
 
== Архітэктура ==
Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на былой кірмашовай плошчы. Помнік архітэктуры [[неаготыка|неаготыкі]]. Уяўляе з сабе трох[[неф]]авую [[базіліка|базіліку]] сіметрычна-восевай кампазіцыі. У сілуэце будынка дамінуе трох’ярусная шатровая вежа-[[званіца]] ([[васьмярык]] на двух [[Чацвярык (збудаванне)|чацверыках]]) цяжкіх прысадзістых прапорцый. Нізкія бакавыя [[прыдзел]]ы, накрытыя аднасхільнымі дахамі, кампазіцыйна аб’ядноўваюць званіцу з асноўным аб’ёмам пад [[вільчыкавы дах|вільчыкавым дахам]], завершаным над [[алтар]]най часткай плоскай [[сігнатурка]]й. Ярусы званіцы па восі сіметрыі прарэзаны стральчатымі ўваходным [[партал]]ам і [[ружа (архітэктура)|акном-ружай]] над ім, акном-трыфорыумам на другім ярусе і арачным прасветам наверсе. Раўнамерны рытм бакавых фасадаў ствараецца ствараецца стральчатымі вокнамі-біфорыумамі і двухступеньчатымі [[контрфорс]]амі ў прасценках. Пяцігранная [[апсіда]] фланкіравана нізкімі [[сакрысція]]мі з асобнымі ўваходамі<ref name = "kulahin"/>.
 
Нягледзячы на багацце запазычаных з сярэднявечнай готыкі архітэктурных форм — контрфорсаў, спічастых ніш і праёмаў, вокнаў-руж — манументальны будынак не здабыў вертыкальную накіраванасць<ref>{{Крыніцы/Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі|1к}} С. 124</ref>.
Радок 49 ⟶ 51:
Прастора інтэр’ера расчлянёна на тры [[неф]]ы дзвюма парамі магутных слупоў. Нефы перакрыты крыжовымі [[скляпенне|скляпеннямі]] на падпружных арках. Над [[нартэкс]]ам [[хоры]], злучаныя лесвіцкай з бакавым прыдзелам.
 
{{зноскі}}
== Гл. таксама ==
* [[Пружанскі дэканат]]
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі|1}}
* «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993
* {{Крыніцы/Каталіцкія храмы Беларусі (2008)}}
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==