Аленскае выступленне сялян: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
катэгорыі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Аленскае выступленне сялян 1880—1882'''  — адбылося ў [[Вёска Алень|в. Алень]] [[Быхаўскі павет|Быхаўскага павета]] [[Магілёўская губерня|Магілёўскай губерні]] (цяпер [[Магілёўскі раён]]) з мэтай пашырыць сваё землекарыстанне шляхам вяртання ўчасткаў, адрэзаных ад надзелаў у ходзе сялянскай рэформы 1861 г. Выклікана ростам малазямелля з прычыны натуральнага прыросту насельніцтва. На працягу 1870-х гадоў сяляне в. Алень неаднаразова звярталіся ва ўстановы па сялянскіх справах, да міністра ўнутраных спраў [[А. Я. Цімашаў|А. Я. Цімашава]] і імператара [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра II]] з просьбай вярнуць ім усе землі, якімі яны карысталіся да адмены прыгоннага права. Аднак просьбы іх не былі задаволены.
 
== Падзеі ==
Не дачакаўшыся дапамогі ад улад, сяляне ў [[1880]] г. знішчылі межавыя знакі і пачалі пасвіць жывёлу на спрэчных землях, якія ўваходзілі ў склад маёнтка, што належаў купцу Прасольнаму. У лютым [[1881]] г. сяляне перашкодзілі перавозцы сена з гэтых зямель у фальварак, учынілі парубку лесу, а ў красавіку і маі сілай не дапусцілі правядзення на спрэчных дзялянках сельскагаспадарчых работ і ўступілі ў сутычку з паліцыяй. У [[1882]] г., нягледзячы на процідзеянне паліцыі, яны скасілі луг Прасольнага і выказалі намер зжаць яго збожжа. Для ўхіхамірвання сялян [[15 чэрвеня]] [[1882]] г. у вёску прыбыў магілёўскі губернатар [[Аляксандр Станіслававіч Дамбавецкі|А. С. ДэмбавецкіДамбавецкі]], які запатрабаваў спыніць самавольныя дзеянні. Нягледзячы на пагрозу губернатара прымяніць сілу, сяляне, узначаленыя сваім аднавяскоўцам І. Філіпавым, які незадоўга да гэтага вярнуўся з войска, катэгарычна адмовіліся падпарадкавацца. На наступны дзень загадам губернатара ў вёску для задушэння выступлення былі ўведзены 2 роты салдат 62-га пяхотнага Суздальскага палка. Пад націскам узброенай сілы [[14 жніўня]] на сходзе сяляне адмовіліся ад сваіх намераў і прасілі вывесці з вёскі вайсковую каманду. Але праз некалькі дзён радавы гэтай каманды Зічык, ураджэнец суседняй [[Вёска Цвёрдава|в. Цвёрдава]], заклікаў сялян не ўступаць патрабаванням улад да яго вяртання з Пецярбурга, куды ён, самавольна пакінуўшы часць, накіраваўся, каб хадайнічаць за землякоў. У выніку многія жыхары в. Алень сышлі ў суседнія лясы і там хаваліся, чакаючы вяртання Зічыка. Толькі ў кастрычніку [[1882]] г. частка сялян спыніла супраціўленне і падпарадкавалася распараджэнням улад. Губернатар загадаў вывесці з вёскі адну роту салдаь, а другую пакінуць на поўным утрыманні сялян, што працягвалі праяўляць непакорнасць. У хуткім часе выступленне было канчаткова задушана.
 
== Літаратура ==
* Крестьянское движение в России в 1881—1889 гг.: Сборник документов. — М., 1960. — С. 67 — 68, 103—107, 736—737.
 
[[Катэгорыя:ГісторыяПаўстанні ў Расійскай імперыі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя МагілёўскайМагілёўскага вобласціраёна]]
[[Катэгорыя:Магілёўскі раён]]
[[Катэгорыя:Акцыі пратэсту ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Алень (Магілёўскі раён)]]
[[Катэгорыя:1880-я ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Канфлікты 1880 года]]
[[Катэгорыя:Канфлікты 1881 года]]
[[Катэгорыя:Канфлікты 1882 года]]