Абстракцыянізм: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''АбстракцыянізмАбстракцыяні́зм, абстра́ктнае маста́цтва''' (лац. ''abstractio'' — выдаленне, адцягненне) — кірунак нефігуратыўнага мастацтва, які адмовіўся ад набліжанай да рэчаіснасці выявы формаў у [[жывапіс]]е і [[Скульптура|скульптуры]].
 
Вытокі абстрактнага мастацтва ўзыходзяць да ранніх этапаў [[Першабытнае мастацтва|першабытнага мастацтва]] і дзіцячай творчасці як неарганізаванага выяўлення эстэтычнай імпульсіўнай дзейнасці. Абстрактнае мастацтва захоўвае відавыя і тэхнічныя сродкі, выпрацаваныя [[Выяўленчае мастацтва|выяўленчымі мастацтвамі]] (карціна, роспіс, скульптурная кампазіцыя; лінія, каларыт, светлацень і інш.), аднак адмаўляецца пры гэтым ад выяўлення навакольнага свету і ад самога прынцыпу выяўленчасці. Адна з мэтаў абстракцыянізму — дасягненне «гарманізацыі», стварэнне пэўных каляровых спалучэнняў і геаметрычных формаў, каб выклікаць у сузіральніка разнастайныя асацыяцыі. Твор заснаваны выключна на фармальных элементах (лінія, колеравая пляма, адцягненая канфігурацыя).
 
Абстракцыянізм як асобны мастацкі кірунак узнік у пачатку XX ст. Для яго характэрны вельмі абстрагаваныя вобразы, якія практычна ніяк не звязаны з рэчаіснасцю, крайняя фармалізацыя агульнай кампазіцыі, адвольнае, часам хаатычнае спалучэнне геаметрычных форм, колеравых ліній і плям. Прадстаўнікі абстракцыянізму сцвярджаюць, што яны не выяўляюць рэчаіснасць, а твораць «новую рэальнасць». Сярод заснавальнікаў і асноўных прадстаўнікоў абстракцыянізму — [[Васіль Васільевіч Кандзінскі|Васіль Кандзінскі]], [[Пабла Пікаса]], [[Казімір Севярынавіч Малевіч|Казімір Малевіч]], [[Жорж Брак]], Рабэр Дэланэ, Піт Мандрыян і інш. Пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] абстракцыянізм становіцца адным з вядучых кірункаў у мастацтве [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропы]] і [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыкі]].