Дравідыйскія мовы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Дравідыйскія мовы''' — сям'я моў на тэрыторыі Паўднёва-Азіяцкага (Індыйскага) субкантыне...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Дравідыйскія мовы''' — сям'я моў на тэрыторыі Паўднёва-Азіяцкага (Індыйскага) субкантынента.
 
Пашыраны пераважна ў [[Індыя|Індыі]]. Падзяляюцца на групы: паўднёвую ([[тамільская мова]], [[малаялам]], кота, [[Тода, мова|тода]], кодагу, каннара і [[Канада, мова|канада]]), паўднёва-заходнюю (тулу), паўднёва-ўсходнюю ([[тэлугу]]), цэнтральную (коламі, найкі, парджы, гадаба), гандванскую (гондзі, конда, куі, куві, пенга, манда), паўночна-ўсходнюю ([[курух]], [[малто]]) і паўночна-заходнюю (брагуі). Аднак генетычная класіфікацыя дравідыйскіх моў канчаткова не распрацавана. Чатыры з іх (тамільская, малаялам, канада і тэлугу) маюць старажытную літаратуру і лічацца афіцыйнымі мовамі індыйскіх штатаў [[Тамілнад]], [[Керала]], Майсур і [[Андхра-Прадэш]]. На тулу пісьменства з'явілася ў канцы ХІХ ст. Астатнія дравідыйскія мовы беспісьменныя.
 
У фаналогіі адрозніваюцца кароткія і доўгія галосныя, фанематычны націск адсутнічае. У марфалогіі пераважае суфіксальная аглюцінацыя. Назоўнік і іншыя імёны маюць 2 лікі і да 11 склонаў; род мае лексіка-граматычны характар; прыметнікі нязменныя, ступень прыкметы перадаецца сінтаксічна. Колькасць формаў часу дзеяслова вагаецца ад 2 да 6. Сінтаксіс мае шмат агульных рыс з сінтаксісам [[Цюркскія мовы|цюркскіх]], мангольскіх моў.