Апалон-11: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 22:
|Наступная =[[Апалон-12]]
}}
'''«Апало{{Націск}}н-11»''' ({{lang-en|Apollo 11}}) — пілатуемы касмічны карабель серыі «[[КА Апалон|Апалон]]», падчас палёту якога 16—24 ліпеня [[1969]] года людзі ўпершыню ў гісторыі здзейснілі пасадку на паверхню іншага нябеснага цела
▲'''«Апало{{Націск}}н-11»''' ({{lang-en|Apollo 11}}) — пілатуемы касмічны карабель серыі «[[КА Апалон|Апалон]]», падчас палёту якога 16—24 ліпеня [[1969]] года людзі ўпершыню ў гісторыі здзейснілі пасадку на паверхню іншага нябеснага цела — [[Месяц, спадарожнік|Месяца]].
[[20 ліпеня]] [[1969]] года, у 20:17:39 [[Сусветны каардынаваны час|UTC]] камандзір экіпажа [[Ніл Армстранг]] і пілот [[Эдвін Олдрын]] пасадзілі месяцавы модуль карабля ў паўднёва-заходнім раёне [[Мора Спакою]]. Яны заставаліся на паверхні Месяца на працягу 21 гадзіны 36 хвілін і 21 секунды. Увесь гэты час пілот каманднага модуля [[Майкл Колінз, астранаўт|Майкл Колінз]] чакаў іх на калямесяцавай арбіце. Астранаўты здзейснілі адзін выхад на паверхню Месяца, які працягваўся 2 гадзіны 31 хвіліну 40 секунд. Першым чалавекам, які ступіў на Месяц, стаў Ніл Армстранг. Гэта адбылося [[21 ліпеня]], у 02:56:15 UTC. Праз 15 хвілін да яго далучыўся Эдвін Олдрын.
Астранаўты ўстанавілі на месцы пасадкі [[сцяг ЗША]], размясцілі камплект навуковых прыбораў і сабралі 21,55 кг узораў месяцовага грунту, якія былі дастаўлены на [[Планета Зямля|Зямлю]]. Пасля палёту члены экіпажа і ўзоры месяцовай пароды прайшлі строгі [[каранцін]], які не выявіў ніякіх небяспечных для чалавека [[мікраарганізмы|мікраарганізмаў]]. Паспяховае выкананне праграмы палёту «Апалона-11» азначала дасягненне нацыянальнай мэты, пастаўленай [[Прэзідэнт ЗША|Прэзідэнтам ЗША]] [[Джон Кенэдзі|Джонам Кенэдзі]] ў маі [[1961]] года
{{зноскі}}
|