Уладзіслаў Талочка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Вызнч|1=Уладзіслаў}} {{Вызн|Талочка}} (6(8).2.[[1887]], [[Гродна]] — [[13.11]].[[1942]]) — беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, культуролаг, гісторык, літаратурны крытык.
 
У 1896-1904 вучыўся ў Гродзенскай гімназіі. З кастрычніка 1906 семінарыст Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. У 1909 пасвечаны ў святара. У 1909-14 вывучаў тэалогію і філасофію ў каталіцкім універсітэце ў [[Інсбрук]]у (Аўстрыя). З 1914 святар у [[Вільня|Вільні]]. Адзін з першых пачаў ужываць [[беларуская мова|беларускую мову]] ў набажэнствах. Публікаваў матэрыялы рэлігійнай тэматыкі ў Віленскім часопісе "Dwutygodnik Diecezjalny". Падтрымліваў выданне беларускай каталіцкай газеты [[Беларусь (1907)|"Беларусь"]]. У 1915-18 адзін з ініцыятараў і арганізатараў Віленскага камітэта дапамогі пацярпелым ад вайны, беларускага дзіцячага прытулку "Золак". У 1-ю сусветную вайну выкладаў рэлігію ў беларускіх школах Вільні. У 1916-17 выкладчык на курсах для непісьменных рабочых. З 1917 звязаны з беларускай нацыянальна-культурнай арганізацыяй "Хрысціянска-дэмакратычная злучнасць", у яе друкаваным органе — газеце "Krynica" ("Крыніца") змяшчаў артыкулы культурна-адраджэнскай і рэлігійнай тэматыкі. Удзельнічаў у арганізацыі і правядзенні Беларускай канферэнцыі 1918 ў Вільні, [[Беларускі з'езд Віленшчыны і Гродзеншчыны|Беларускім з'ездзе Віленшчыны і Гродзеншчыны]], уваходзіў у склад Літоўскай Тарыбы. У міжваенны час адзін з вядучых публіцыстаў часопіса віленскіх краёўцаў "Przegląd Wileński" ("Віленскі агляд"). Супрацоўнічаў з нямецкім, італьянскім, літоўскім, украінскім, польскім друкам. За адстойванне ідэй экуменізму быў празваны "Усходнім агенцтвам". З 1920-х пераследаваўся польскімі свецкімі і дзяржаўнымі ўладамі. 15.12.1938 як "недобранадзейная асоба" высланы ў [[Беласток]]. На пачатак 2-й сусветнай вайны вярнуўся ў Вільню. Пахаваны на віленскіх могілках Роса.
{{літ|1=
|Беларускія рэлігійныя дзеячы ХХ ст.: Жыццяпісы, мартыралогія, успаміны. - Мн.; Мюнхен, 1999.