Мінскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 6:
'''Мінскае ўзвышша''' займае найбольш высокую частку [[Беларуская града|Беларускай грады]] і ўсёй [[Беларусь|Беларусі]]. На ўзвышшы размешчана сталіца Беларусі г. [[Мінск]], большыя або меншыя часткі [[Барысаўскі раён|Барысаўскага]], [[Валожынскі раён|Валожынскга]], [[Вілейскі раён|Вілейскага]], [[Дзяржынскі раён|Дзяржынскага]], [[Крупскі раён|Крупскага]], [[Лагойскі раён|Лагойскага]], [[Маладзечанскі раён|Маладзечанскага]], [[Мінскі раён|Мінскага]], [[Смалявіцкі раён|Смалявіцкага]] раёнаў [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]].
 
Узвышша працягнулася з паўднёвага захаду на паўночны ўсход больш чым на 150 км, з захаду на ўсход, у самым шырокім месцы, амаль на 120 км; плошча 7,3 тыс. км². Узвышша мяжуе на поўдні са [[Стаўбцоўская раўніна|Стаўбцоўскай раўнінай]], на ўсходзе — з [[Верхнебярэзінская нізіна|Верхнебярэзінскай нізінай]] і [[Цэнтральнабярэзінская раўніна|Цэнтральнабярэзінскай раўнінай]], на поўначы — са [[Свянцянскія грады|Свянцянскімі градамі]], на захадзе — з [[Ашмянскае ўзвышша|Ашмянскім узвышшам]] і [[Нарачана-Вілейская нізіна|Нарачана-Вілейскай нізінай]]. Вылучаюцца тры найвышэйшыя пункты Беларусі — [[Дзяржынская (гара)|Дзяржынская гара]] (345 м [[вышыняВышыня НУМнад узроўнем мора|над узроўнем мора]]), [[Гара Лысая (гара, Мінскі раён)|Лысая гара]] (342 м) і [[Гара Маяк (гара, Валожынскі раён)|Маяк]] (335 м). Над суседнімі нізінамі і раўнінамі ўзвышша прыўзнята на 150 м і больш. Рэльеф буйна-ўзгорысты, градава-ўзгорысты і ўзгорысты, перасечаны рачнымі далінамі, лагчынамі, месцамі шматлікімі ярамі. Трапляюцца [[Озы|озавыя грады]] і [[Камы|камавыя масівы]].
 
== Структура ==
Радок 19:
 
== Пароды ==
Мінскае ўзвышша складзена з уласна ледавіковых ([[марэна]]) і водна-ледачіковых (пяскі і [[жвір]]) адкладаў, якія намножыліся за час не менш як трох зледзяненняў. Паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія схілы ўзвышша месцамі ўкрыты лёсападобнымі пародамі, што намножыліся ў час апошняга паазерскага зледзянення, калі [[ледавік]] падступаў да Мінскага ўзвышша.
 
На ўзвышшы выяўлены радовішчы пяску, жвіру, керамічнай сыравіны, падземных, у тым ліку мінеральных вод.
 
== Гідралагічныя асаблівасці ==
Мінскае ўзвышша з’яўляецца часткай [[водападзел]]у паміж басейнамі рэк [[Балтыйскае мора|Балтыйскага]] і [[Чорнае мора|Чорнага]] мораў. На яго схілах бяруць пачатак рэкі: басейна [[Нёман]]а — [[Вілія]] і яе левыя прытокі [[Рака Сэрвач, прыток Віліі|Сэрвач]], [[Дзвінаса (рака)|Дзвінаса]], [[Ілія]]; [[Заходняя Бярэзіна]] з [[Іслач (рака)|Іслаччу]], [[Сула (прыток Нёмана)|Сула]] і [[Уса (прыток Нёмана)|Уса]]. Тут пачынаюцца таксама рэкі басейна [[Дняпро|Дняпра]] — дняпроўская [[Бярэзіна]] і яе прытокі [[Поня (рака)|Поня]], [[Рака Гайна (рака)|Гайна]], [[Рака Пліса, (прыток Бярэзіны)|Пліса]], [[Рака Свіслач, (прыток Бярэзіны)|Свіслач]], [[Рака Пціч (рака)|Пціч]]. Для водазабеспячэння і адпачынку насельніцтва створаны вадасховішчы на Свіслачы ([[Заслаўскае вадасховішча]], [[Вадасховішча Крыніца (вадасховішча)|Крыніца]], [[Вадасховішча Дразды (вадасховішча)|Дразды]]), на р. [[Вяча (рака)|Вяча]] ([[Вяча (вадасховішча)|вадасховішча Вяча]]), на р. Пціч ([[Воўкавіцкае|Воўкавіцкае вадасховішча]]). Па тэрыторыі ўзвышша праходзіць канал [[Вілейска-Мінская водная сістэма|Вілейска-Мінскай воднай сістэмы]].
 
== Расліннасць ==
Радок 30:
 
== Выдатныя мясціны ==
Мінскае ўзвышша вылучаецца маляўнічасцю краявідаў. Тут знаходзяцца [[Вязынка (Маладзечанскі раён)#Купалаўскі мемарыяльны запаведнік і філіял Літаратурнага музея Янкі Купалы|Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка»]], [[Раўбічы (спартыўны комплекс)|спартыўны комплекс «Раўбічы»]], курорты, зоны адпачынку.
 
== Гл. таксама ==