Мікалай Ільіч Красоўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
фарматаванне
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
KrBot (размовы | уклад)
др + {{ізаляваны артыкул}}
Радок 17:
 
== Біяграфія ==
Мікалай Ілліч Красоўскі нарадзіўся [[19 снежня]] [[1908]] года ў горадзе [[Полацк|Полацку]].
 
Бацька Мікалая Красоўскага – Ілля Радзівонавіч працаваў мулярам-цэхавіком, працягваў слаўныя традыцыі самага старадаўняга беларускага горада. Маці – Кацярына Іванаўна – даглядала шматлікую сям'ю і гадавала дзяцей, якіх было дзесяцёра. Мікалай Красоўскі быў самым малодшым сярод дзесяці родных сясцёр і братоў (меў розніцу са старэйшым братам Сяргеем у 22 гады).
 
Бурлівыя падзеі пачатку [[XX стагоддзе|XX]] стагоддзя прынеслі ў сям'ю гора: бацькі Мікалая Красоўскага памерлі ад лютаваўшай эпідэмііі гішпанкі і дзеці засталіся сіротамі (пасля гэтага Мікалай гадаваўся разам з чатырма сынамі старэйшага брата – Сяргея Ілліча Красоўскага).
Радок 40:
З [[1959]] года і да выхаду на пенсію - намеснік міністра вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]. Па выхадзе на пенсію - выкладчык [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускага Дзяржаўнага Ўніверсітэта]].
 
Займаўся навуковай дзейнасцю. Даследаваў гісторыю вышэйшай адукацыі і абараніў кандыдацкую дысертацыю на гэтую тэму, атрымаўшы ў [[1973]] годзе вучоную ступень кандыдата гістарычных навук. Удзельнічаў у міжвузаўскіх канферэнцыях гісторыкаў-славістаў.
 
На працягу ўсяго жыцця падтрымліваў кантакты з беларускай творчай інтэлігенцыяй (у тым ліку з кампазітарам [[Несцер Фёдаравіч Сакалоўскі|Несцерам Сакалоўскім]], аўтарам музыкі да сучаснага беларускага дзяржаўнага [[Гімн|гімна]]). Доўгі час сябраваў з Петрусём Броўкам, з якім пазнаёміўся яшчэ падчас вучобы ў [[Полацкі педагагічны тэхнікум|Полацкім педагагічным тэхнікуме]]. Асабіста ведаў многіх беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку [[Янка Купала|Янку Купалу]], [[Якуб Колас|Якуба Коласа]]. Яшчэ ў [[1945]] годзе Народны пісьменнік Беларусі [[Якуб Колас]] падараваў Мікалаю Красоўскаму [[Вільня|віленскае]] выданне 1928 года сваёй знакамітай паэмы «Новая зямля» з цёплым аўтографам: «Дарагому Мікалаю Іллічу Красоўскаму на памяць ад [[Якуб Колас|Якуба Коласа]]. 8.VII.[[1945]]<nowiki/>г.».
Радок 56:
На старонках дзённіка раскрываюцца некаторыя абставіны выдання агітацыйнай літаратуры проціфашысцкай скіраванасці, у тым ліку сатырычнай газеты [[«Партызанская дубінка»]], лістовак.
 
Таксама вайсковы дзённік Мікалая Красоўскага мае шмат запісаў, прысвечаных складаным абставінам таго часу.
 
''«26.06.[[1941]]: [[Бабруйск|Бобруйск]] – бомбёжка и паника».''
Радок 90:
 
4. Николай Ильич Красовский. Некралог // Вечерний Минск. Красавік 1982г.
 
{{ізаляваны артыкул}}