Аперацыя «Баграціён»: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 600:
Лакальная няўдача не паўплывала на агульны ход аперацыі. 6-я гвардзейская армія зноў перайшла ў наступленне 23 ліпеня, і хоць яе прасоўванне было павольным і цяжкім, 27 ліпеня Дзвінск быў ачышчаны ва ўзаемадзеянні з войскамі 2-га Прыбалтыйскага фронту, якія наступалі правей. Пасля 20 ліпеня пачаў даваць вынікі ўвод свежых сіл: 51-я армія дасягнула лініі фронту і адразу ж вызваліла [[Панявежыс]], пасля чаго працягнула рух да [[Шаўляй|Шаўляя]]. 26 ліпеня ў яе паласе быў уведзены ў бой 3-ці Гвардзейскі механізаваны корпус, які выйшаў да Шаўляя ў той жа дзень. Супраціўленне праціўніка было слабым, з нямецкага боку дзейнічалі ў асноўным асобныя аператыўныя групы<ref name=autogenerated19 /><ref name=autogenerated17>Г. Фриснер. Проигранные сражения. М.: Воениздат, 1966</ref>, таму Шаўляй быў узяты ўжо 27 ліпеня.
 
Праціўнік цалкам ясна разумеў намер Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання адрэзаць групу «Поўнач». Ё[[Яганес Фрыснер|Я. Фрыснер]], камандуючы групай армій, яшчэ 15 ліпеня звярнуў увагу А. Гітлера на гэты факт, сцвярджаючы, што калі група армій не зменшыць фронт і не будзе адведзена, яе чакае ізаляцыя і, магчыма, разгром<ref name=autogenerated17 />. Аднак часу на адвод групы з «мяшка» ужо не было, а 23 ліпеня ГЯ. Фрыснер быў зняты з пасады і адпраўлены на поўдзень, у [[Румынія|Румынію]].
 
Агульная мэта 1-га Прыбалтыйскага фронту заключалася ў выхадзе да мора<ref name=autogenerated18>''С. М. Штеменко'' Генеральный штаб в годы войны.</ref>, таму 3-ці Гвардзейскі механізаваны корпус як рухомая група фронту быў павернуты практычна пад прамым вуглом: з захаду на поўнач. І. Х. Баграмян аформіў гэты паварот загадам наступнага зместу<ref name=autogenerated18 />: