Лунненскі сельсавет: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Візуальны рэдактар Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Няма тлумачэння праўкі
Радок 50:
'''Лу́нненскі сельсавет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Мастоўскі раён|Мастоўскага раёна]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) [[Лунна]].
 
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе [[Скідзельскі раён|Скідзельскага раёна]] [[Беластоцкая вобласць|Беластоцкай вобласці]] [[БССР]]. Цэнтр — рабочы пасёлак Лунна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 снежня 1955 года статус Лунна паніжаны да вёскі. З 25 снежня 1962 года ў [[Гродзенскі раён|Гродзенскім раёне]], з 6 студзеня 1965 года ў Мастоўскім раёне. У 1977 годзе скасаваны хутары [[Бярэзінка (Мастоўскі раён)|Бярэзінка]] і [[Татаршчына (Мастоўскі раён)|Татаршчына]]<ref>Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Зборнік законаў, указаў Прызідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).</ref>. 26 лютага 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага [[Глядавіцкі сельсавет|Глядавіцкага сельсавета]] (населеныя пункты [[Багатырэвічы]], [[Глядавічы (Мастоўскі раён)|Глядавічы]], [[Грушаўка (Мастоўскі раён)|Грушаўка]], [[Дубраўляны (Мастоўскі раён)|Дубраўляны]], [[Жылічы (Мастоўскі раён)|Жылічы]], [[Кухары (Мастоўскі раён)|Кухары]], [[Машталеры (Мастоўскі раён)|Машталеры]], [[Мінявічы]], [[Мяшэтнікі]], [[Паніжаны (Мастоўскі раён)|Паніжаны]], [[Стральцы (Мастоўскі раён)|Стральцы]], [[Хамічы (Мастоўскі раён)|Хамічы]], [[Шчарбавічы]])<ref>[http://pravo.by/document/?guid=12551&p0=D913r0057111&p1=1 Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 222 Об упразднении Голубовского и Глядовичского сельсоветов и об изменении границ Куриловичского и Лунненского сельсоветов Мостовского района Гродненской области]</ref>. 28 жніўня 2013 года ў склад [[Гудзевіцкі сельсавет|Гудзевіцкага сельсавета]] перададзена вёска [[Тоўсцікі (Мастоўскі раён)|Тоўсцікі]], у склад [[Дубненскі сельсавет|Дубненскага сельсавета]] — вёска [[Пладовая]]<ref>[http://pravo.by/document/?guid=12551&p0=D913r0059836&p1=1 Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области]</ref>.
 
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1318 чалавек<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census.htm Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>, з іх 68,4 % — [[беларусы]], 23,5 % — [[палякі ў Беларусі|палякі]], 5,9 % — [[рускія ў Беларусі|рускія]]<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>.